Велапрабег у Салігорску скончыўся затрыманьнямі і зьбіцьцём удзельнікаў

2007 2007-08-20T12:50:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Велапрабег, які ладзілі ў нядзелю актывісты Салігорскага Маладога Фронту завяршыўся затрыманьнямі і зьбіцьцём яго удзельнікаў.

 

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіла прэс-служба салігорскага "Маладога фронту", адметнасьцю гэтай акцыі сталася тое, што да кожнага ровару быў прымацаваны бел-чырвона-белы сьцяг. Распачаўся велапрабег ля будынку суду, дзе бліжэйшым часам распачнецца судовы працэс над моладзевым актывістам Іванам Шылам.  Праз 15 хвілінаў маладафронтаўцы дабраліся да плошчы, дзе іх ужо сустракала група моладзі, і на знак вітаньня ўзьняла яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. Наступныя паўгадзіны жыхары гораду, якія, дарэчы ставіліся да імпрэзы станоўча, мелі магчымасьць назіраць фантастычнае для беларускіх рэаліяў відовішчы: маладзёны на роварах зрабілі зь дзесятак колаў вакол плошчы, ля сцэны луналі нацыянальныя шдандарты.

 

Для затрыманьня ўдзельнікаў гэжтай акцыі былі выкліканы дзесяткі супрацоўнікаў міліцыі і аховы, некалькі аўтамашынаў. Замест перадухіленьня сапраўдных злачынстваў, міліцыянты чулі загады па рацыям накіроўвацца да цэнтральнай плошчы.
Моладзь фактычна ўзялі ў кола і пачаліся спробы затрымаць маладафронтаўцаў. Тым ня менш, большасьці пашанцавала застацца на волі, негледзячы на тое, што міліцыя распачала сапраўднае паляваньне: з пагонямі на аўтамабілях, перахопамі і блякаваньнем цэлых кварталаў.

 
быў затрыманы Віктар Гаргун, яекі рухаўся па горадзе з вудамі, паводле міліцыянтаў, менавітамі з тымі, да якіх чапляліся сьцягі. Івана Шылу затрымлівалі блізу дзесяці супрацоўнікаў міліцыі і аховы, было задзейнічана 3 аўтамашыны.  Падчас "дастаўленьня для высьветленьня асобы" маладзёна моцна зьбілі, твар быў крыві, на целе некалькі кровападцёкаў,ушыбы.
У міліцыі склалі два пратаколы, традыцыйна абвінаваціўшы актывістаў ў лаянцы матам, і непадпарадкаваньню законым патрабаваньням.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international