Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам

2007 2007-08-20T12:28:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамлялася раней, у Берасьці 19 жніўня былі затрыманы ўдзельнікі прэзэнтацыі кніг Паўла Севярынца. Падрабязнасьці – на Радыё Свабода. Прайшло якіх паўгадзіны з пачатку сустрэчы. Не пасьпеў Павал Севярынец распавесьці пра кніжкі “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Лісты зь лесу”, як пачуўся спачатку лёгкі стук у дзьверы, потым іх сталі выбіваць. З крыкам “Здесь происходит воровская сходка! Всем руки за голову! Буду стрелять!” у пакойчык офіса БНФ, які арандаваны ў невялікай кавярні, уварвалася група людзей у цывільным на чале з падпалкоўнікам міліцыі. Будынак кавярні блякавалі каля дваццаці міліцыянтаў і АМАПаўцаў. Былі затрыманыя і з рукамі за галавой выведзеныя ў двор 32 чалавекі. Затрыманьне здымалася на відэа. Кіраваў апэрацыяй намесьнік начальніка Маскоўскага РАУС Берасьця Сьцяпанаў. Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС, дзе былі перапісаныя іх пашпартныя дадзеныя. Непаўнагадовых адпусьцілі, на астатніх склалі пратаколы. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе. Пазьней у Маскоўскім РАУС падпалкоўнік Сьцяпанаў заявіў, што на месцы прэзэнтацыі знойдзеныя фальшывыя банкноты з выявай Лукашэнкі ў карыкатурным выглядзе. “Гэта ўжо цягне на крымінальную справу”, – зазначыў ён. Спадар Сьцяпанаў паведаміў затрыманым удзельнікам прэзэнтацыі, што ў бары кавярні знайшлі партыю ўкраінскай гарэлкі без акцызных марак. “Так што яшчэ і за гарэлку з гаспадарамі вам давядзецца разьлічвацца”, – сказаў падпалкоўнік. Спадар Шыманскі, старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, кажа, што абвінавачваньне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе, – бязглузьдзіца, таму што праходзіў адкрыты сход адной з суполак. На парадку дня была сустрэча зь Севярынцам. Такі сход не патрабуе адмысловага дазволу. Павал Севярынец спачатку ўтрымліваўся ў невядомым месцы, праз тры гадзіны ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Аператыўны дзяжурны па РАУС ніякай інфармацыі не дае. Паводле Андрэя Любянчука, актывіста руху за арганізацыю хрысьціянска-дэмакратычнай партыі, Павал на свабодзе. Севярынцу, як і ўсім удзельнікам сходу, загадана зьявіцца на суд 22 жніўня а 10-й гадзіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international