Чарговы суд за абразу чыноўніка

2007 2007-08-17T15:12:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»


Сёньня ў Пінскім гарадзкім судзе пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы старшыні мясцовай філіі незарэгістраванага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Аляксандра Васільева. Ён абвінавачваецца ў зьнявазе старшыні Пінскага гарвыканкаму Аляксандра Гордзіча.

24 ліпеня ў будынку Пінскага гарвыканкаму быў прызначаны сход гаспадарчага актыву. Васільеў хацеў паведаміць прысутным пра сытуацыю ўціску прадпрымальнікаў на рынках гораду. Але на загад старшыні гарвыканкаму Аляксандра Гордзіча яго нават не дапусьцілі ў залю паседжаньня.

“На наступны дзень, – удакладняе Аляксандар Васільеў для «Радыё Свабода», – у Пінскі гарвыканкам былі запрошаныя некаторыя прадпрымальнікі, чалавек 15. На сустрэчу прыйшоў і я, маючы на руках вялікі сьпіс подпісаў прадпрымальнікаў, якія даручалі мне выступіць перад прысутнымі. Але і гэтым разам старшыня Гордзіч распарадзіўся, каб мяне затрымалі міліцыянты. Мяне даставілі ў аддзел, склалі пратакол, паводле якога я нібыта абражаў Аляксандра Гордзіча”.

Аляксандру Васільеву 39 гадоў. За удзел ў вулічных акцыях апазыцыі ён восем разоў быў пакараны арыштамі і штрафамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international