Акцыя салідарнасьці: гарады і ўдзельнікі (агляд падзеяў 16 жніўня)

2007 2007-08-17T13:29:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smaller.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску міліцыя чыніла 16 жніўня ўсялякія перашкоды для правядзеньня акцыі салідарнасці. Найбольш груба і бесцырымонна паводзілі сябе міліцыянты і амап ля касцёла Святога Язэпа на плошчы Свабоды.

Як паведаміў БелаПАН моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі, тых, хто сабраўся, хто прыйшоў да касцёлу з свечкамі і партрэтамі палітвязняў, спецназ адціснуў да прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Няміга. Удзельнікі акцыі селі ў тралейбус, які накіроўваўся ў бок Камароўскага рынку. Супрацоўнікі спецназу і невядомыя ў цывільным заблакавалі выхады, і тралейбус, у суправаджэнні аўтазака, праехаў прыкладна чатыры прыпыначныя пункты. За апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам, які ўдзельнічаў у малітве каля касцёла, было ўсталявана вонкавае назіранне: два міліцыянты ў цывільным неадступна сачылі за ім па вуліцах горада. Загада на затрыманне яны ў выніку не атрымалі. У інтэрв`ю БелаПАН П.Севярынец паведаміў, што перад моладзевай акцыяй салідарнасці вернікам атрымалася правесці малітву каля касцёла Святога Язэпа і праспяваць гімн "Магутны Божа". Удзельнікі набажэнства заклікалі ўлады адмовіцца ад планаў будаўніцтва на месцы касцёла забаўляльнага цэнтра і перадаць будынак вернікам.

Паводле інфармацыі прэс-службы Аб`яднанай грамадзянскай партыі, на сталічнай плошчы Якуба Коласа актывісты моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" сталі з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў. Пасля з партрэтамі моладзь прайшла да плошчы Перамогі. Акрамя таго, паводле дадзеных прэс-службы, каля кінатэатра "Масква" невядомыя ў цывільным затрымалі актывіста апазіцыі Мікіту Сасіма, збіўшы Таццяну Цішкевіч і Міхаіла Пашкевіча, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню. Дзяўчына дастаўленая ў шпіталь. Як стала вядома 18-гадовая актывістка Таццяна Цішкевіч падала заяву ў міліцыю ў сувязі з яе збіццём невядомымі супрацоўнікамі праваахоўных органаў.


У Магілёве актывісты апазыцыі распаўсюджвалі бюлетэні “Вязьні сумленьня” і “Права на волю” і малявалі палітычныя графіці на асфальце.
На ходніках у цэнтры гораду невядомыя маладыя людзі абрысоўвалі свае целы. Гэты абрыс суправаджаўся подпісам “Ён (Красоўскі, Ганчар, Захаранка, Завадзкі) хацеў жыць і дамагаўся свабоды”. За графіці міліцыянты затрымалі трох журналістаў: Ганну Ільіну, Віталя Ругайна і Алеся Асіпцова. Аўтараў графіці міліцыі затрымаць не ўдалося, паведаміла “Радыё Свабода”
Журналісты прабылі ў Ленінскай управе ўнутраных спраў каля гадзіны. За гэты час міліцыянты перапісалі іх пашпартныя зьвесткі. Затым маёр Андрэй Мажэнкоў прызнаў, што наўпроставых доказаў таго, што журналісты рабілі графіцы міліцыянты ня выявілі, таму ў іхных дзеяньнях няма складу правапарушэньня. Пасьля чаго журналістаў адпусьцілі.

Моладзь Салігорска 16 жніўня адзначыла чарговы Дзень салідарнасьці на галоўнай плошчы горада. Перад пачаткам акцыі міліцыянты спрабавалі запалохаць маладых людзей, пагражалі спецназам, байцы якога, нібыта, схаваліся ў дварах. Нягледзячы на гэтыя папярэджанні, ланцуг неабыякавых людзей роўна ў восем гадзін вечара паўстаў на цэнтральнай плошчы Салігорска з партрэтамі Змітра Дашкевіча ў руках. Большасць з тых, хто браў удзел у акцыі, традыцыйна склала моладзь.

Як паведамілі «Белорусскому партизану» ў прэс-службе «Маладога Фронту», падчас мерапрыемства былі заўважаныя супрацоўнікі ў цывільным з відэа- і фотаапаратурай.
Ніхто з удзельнікаў акцыі ў Салігорску затрыманы не быў.


У Жлобіне актывісты “Маладога фронту”
зранку вывясілі ў горадзе адразу ж две расьцяжкі - "Свабоду Дашкевічу" й "Рэпрэсіі нас не спыняць!" у адным з самых шматлюдных месцаў гораду: скрыжаваньне каля Палацу спорту і паркам адпачынку, а таксама на цэнтральнай плошчы горада - плошчы Вызваліцеляў. Расьцяжка на цэнтральнай плошчы правісела каля 40 хвілін.

У Полацку маладафронтаўцы зладзілі акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі і зьніклымі палітыкамі. А 20-й гадзіне яны сталі з запаленымі сьвечкамі ў руках на пляцы перад кінатэатрам “Радзіма”. У акцыі бралі ўдзел дваццаць чалавек. Апрача палачанаў тут прысутнічала група грамадзкіх актывістаў зь Віцебску, сярод іх праваабаронца Валер Шчукін ды маці вядомага палітыка Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна. На пляцы гучалі прозьвішчы зьніклых палітыкаў, і грамада, пасьля кожнага пачутага прозьвішча, дружна гукала: “Помнім!” Доўжылася акцыя салідарнасьці 30 хвілін. Непадалёку знаходзіліся два міліцыянты, якія, аднак, ніякіх дзеяньняў не ўчынялі, паведамляе Радыё Свабода.

Прыхільнікі Руху “За Свабоду” ў Пінску ладзілі флэш-моб, прысвечаны Дню Салідарнасьці. Маладыя людзі запалілі свечкі перад партрэтамі зніклых, а самі селі ў скверы насупраць. Па словах удзельнікаў, вельмі многа людзей затрымлівалася каля партрэтаў, размаўлялі паміж сабой. Праз паўтары гадзіны да месца правядзеньня акцыі пад’ехалі міліцыянты і адвезлі партрэты і свечкі ў аддзяленьне міліцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international