Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў незаконным ліквідацыю праваабарончага цэнтру “Вясна”

2007 2007-08-16T15:35:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры забароненага уладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” звярнуліся ў красавіку 2004 года са зваротам у Камітэт па правах чалавека ААН. Сутнасць звароту заключалася ў тым, што рашэньне аб ліквідацыі ПЦ “Вясна” ( кастрычнік 2003 года) заяўнікі лічаць цалкам незаконным, якое парушае права на свабоду асацыяцыі, гарантаванага Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, абазацельства выконваць які прыняла Рэспубліка Беларусь.

Пасля неабходных слуханьняў і працэдур Камітэт па правах чалавека ААН напачатку жніўня 2007 года вынес сваё рашэньне, пагадзіўшыся з большасцю аргументаў заяўнікоў.

“Камітэт па правах чалавека ААН, які дзейнічае згодна артыкула 5 часткі 4 Факультатыўнага пратакола міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, лічыць, што разгледжаная ім інфармацыя выяўляе парушэньні з боку дзяржавы артыкула 22 часткі 1 гэтага Пакту.

Згодна артыкула 2 часткі 3(а) Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах Камітэт лічыць, што аўтар і сааўтары звароту маюць права на адпаведныя сродкі судовай абароны, якія ўключаюць аднаўленьне рэгістрацыі “Вясны” і кампенсацыю.

Таксама ўлады абавязаны прыняць адпаведныя меры па прадухіленьню падобных парушэньняў у будучым”.

Старшыня забароненага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі лічыць, што “рашэньне Камітэта па правах чалавека яшчэ выразней падкрэслівае глыбіню прававога гвалту, які стварыла ўлада ў прававой дзяржаве, якой лічыць сябе Беларусь”.

Каментуючы дадзенае рашэньне Камітэта па правах чалавека праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначае наступнае: “Сваім рашэньнем Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што ў выніку ліквідацыіі праваабарончага цэнтру “Вясна” быў парушаны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтае рашэньне з’яўляецца асабліва актуальным менавіта зараз, паколькі 23 ліпеня 2007 года сябры ліквідаванага ПЦ “Вясна” падалі ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументы на рэгістрацыю грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” і мы лічым, што факт рэгістрацыі мог бы стаць адным з крокаў па аднаўленьні парушанага права на свабоду асацыяцыяў. Вельмі важна, што у рашэньні адзначана,што апошнія зьмены ў крымінальным заканадаўстве, а менавіта артыкул 193.1 КК РБ уяўляе сур’ёзную пагрозу для грамадзянскай супольнасьці ў краіне. Камітэт у сваім рашэньні заклікае ўлады Беларусі прыняць неабходныя меры па прадухіленьню падобнывх парушэньняў у будучым.”

Поўны тэкст рашэньня Камітэта ААН на ангійскай мове можна прачытаць на англійскай версіі сайту www.spring96.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international