Міністра спорту і турызму Юрыя Сівакова не дапусьцілі да ўдзелу ў канфэрэнцыю міністраў спорту эўрапейскіх краінаў у Будапэшце 14–15 кастрычніка.

2004 2004-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнт «Радыё Свабода» запытаўся ў Юрыя Сівакова: якая ягоная рэакцыя на абмежаваньні ў перамяшчэньні? Апошні раз міністар спорту і турызму Юры Сівакоў быў за мяжой два гады таму ў Цюрыху, дзе ў штаб-кватэры ФІФА вырашаўся лёс Фэдэрацыі футболу Беларусі: тады эўрапейскія спартовыя чыноўнікі доўга не згаджаліся з кандыдатурай на пасаду старшыні футбольнай фэдэрацыі кіраўніка Рады бясьпекі Генадзя Нявыгласа.

Ад таго часу ў “актыве” Сівакова толькі забароны на ўезд: спачатку на Алімпіяду ў Грэцыю, а неўзабаве — і ў астатнія краіны Эўразьвязу. У выпадку канчатковага прыняцьця “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” для Сівакова і шэрагу чыноўнікаў будзе зачынены і амэрыканскі кантынэнт.

“Сказаць, што мне “па барабану” — дык вы ўсё роўна не паверыце. Сказаць, што гэта не выклікае ў мяне пэўнага дыскамфорту, таксама не магу. Палітыка — гэта вайна, падчас дасягненьня мэтаў у якой выкарыстоўваюцца ўсе сродкі. Ніколі ніводная вайна не была яшчэ дзеля салдата: салдаты гінулі за мэты, амбіцыі палітычных дзеячаў”, -- паведаміў Сівакоў “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international