Яшчэ двух польскіх палітыкаў не пусьцілі ў Беларусь

2007 2007-08-16T09:26:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора  памежнікі не пусьцілі ў Беларусь віцэ-сьпікера Сэнату Польшчы Кшыштафа Путру. Ён накіроўваўся ў Горадню на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага.
Як стала вядома, у Беларусь таксама не дазволілі ўехаць кіраўніку найбольшай апазыцыйнай партыі Польшчы “Грамадзянская плятформа”, былому кандыдату на пасаду прэзыдэнта Польшчы Дональду Туску і кіраўніку парлямэнцкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрту Тышкевічу.

 
 
Палітыкам было заяўлена, што яны “пагражаюць канстытуцыйнаму ладу Беларусі”. Туск і Тышкевіч ехалі таксама на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага.

“Калі ў краіну не пускаюць парлямэнтароў, якія едуць не на запрашэньне палітычнай партыі, а на мерапрыемства патрыятычнага характару, то ўсе заявы Менску аб неабходнасьці дыялёгу з Захадам – пустыя словы”, – так пракамэнтаваў рашэньне беларускіх уладаў Робэрт Тышкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international