“Малады фронт” рыхтуецца адзначыць свой дзесяцігадовы юбілей

2007 2007-08-15T09:44:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў першы лідэр самай вядомай моладзевай апазіцыйнай арганізацыі найноўшай гісторыі Беларусі, палітык Павал Севярынец, мерапрыемствы адбудуцца ў Менску і на Крапівенскім полі.

 
“8 верасня мы заклікаем прыехаць усіх падтрымаць “Малады фронт” на Крапівенскім полі. Таксама запрашаем усіх “маладафронтаўцаў” розных пакаленняў сабрацца разам 6 верасня: спадзяемся, што ў Мінску на Варвашэні, 8 пройдзе віншаванне, шоу ветэранаў, віктарына, конкурс, выступы – нейкая юбілейная праграма. Будзем спадзявацца, што не дачакаемся новых сюрпрызаў ад уладаў”, - гаворыць Павел.

 
Для самога Севярынца нават неяк незвычайна, што прайшло ўжо столькі гадоў барацьбы, якая не спынялася ні на хвіліну. Ён шчыра здзіўлены: “Дзіўнавата, канешне, такое чуць. Як учора было – тыя самыя 97-98-ыя гады”.

 
За гэты перыяд былыя юнакі і дзяўчынкі пасталелі, рэалізавалісь у розных напрамках дзейнасці, што з задавальненнем падкрэслівае адраджальнік новай беларускай хрысціянскай дэмакратыі: “Вельмі шмат хто з “маладафронтаўцаў” зрабіліся ўжо самастойнымі: хто ў палітыцы, хто ў культуры, хто ў грамадскай дзейнасці, хто ў журналістыцы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international