На беларускай мяжы канфіскавалі кнігі Васіля Быкава

2007 2007-08-15T09:31:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі Берасцейскай мытні канфіскавалі ў сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Дзяніса Садоўскага інфармацыйныя матэрыялы.

Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні новай партыі Аляксей Шэін, інцыдэнт адбыўся зранку 14 жніўня ў Берасці. Група маладых палітыкаў накіроўвалася ў Польшчу для ўдзелу ў семінары "Перспектывы хрысціянскай дэмакратыі ва Усходняй Еўропе". На мяжы ў Д.Садоўскага былі канфіскаваныя дыскі з інфармацыяй пра сталінскія рэпрэсіі і тэкстам твораў Васіля Быкава, а таксама інфармацыйныя матэрыялы кампаніі па абароне права на свабоду сумлення, мэта якой – прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй дзейнай у Беларусі закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.

У тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Д.Садоўскі паведаміў, што яго пратрымалі на мытні больш за дзве гадзіны, прымусілі напісаць тлумачальную запіску і пасля складання акту аб канфіскацыі інфармацыйнай прадукцыі адпусцілі. Цяпер Садоўскі працягвае паездку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international