Рэпарцёры без межаў» асудзілі сітуацыю з свабодай слова ў Беларусі

2007 2007-08-14T09:35:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/_borders_logo.jpg

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" асудзіла адмову камісіі па правах чалавека і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзець запыт грамадскай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) аб адпаведнасці Канстытуцыі артыкула 10 дзейнага закона аб друку, паведамляе БелаПАН.

 
Як адзначаецца ў заяве арганізацыі "Рэпарцёры без межаў", дадзены артыкул патрабуе ад СМІ атрымання дазволу мясцовых улад для размяшчэння рэдакцый на іх тэрыторыі. "Некалькі гадоў мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць гэты артыкул для аказання ціску на незалежныя і апазіцыйныя СМІ, блакуючы іх рэгістрацыю", – падкрэсліваецца ў заяве.
Праваабарончая арганізацыя таксама адзначае, што пасля адмовы профільнай парламенцкай камісіі шанцы на перагляд дадзенага артыкула "практычна роўныя нулю".
"Улады сцвярджаюць, што дадзены артыкул толькі рэгулюе падзел паўнамоцтваў паміж урадам і рэгіёнамі, але на практыцы гэта прылада для ўздзеяння на СМІ", – гаворыцца ў заяве.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international