Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Перад рэферэндумам Цэнтрвыбаркам “рэабілітаваў” пашпарты старога ўзору.

12.10.2004.

Гэта адбылося 12 кастрычніка, калі на паседжаньні ЦВК разглядалася пытаньне “Аб тлумачэньні выкарыстаньня часткі другой арт.52 Выбарчага Кодэксу”.

Пытаньне было сфармулявана так: ”Як трэба разумець словы “бюлецень для галасаваньня выдаецца выбаршчыку, удзельніку рэферэндума пасьля прад’яўленьня пашпарта альбо замяшчаюшчага пасьведчаньня асобы”.

У пастанове ЦВК ад 12 кастрычніка сказана, што “бюлецень для галасаваньня выдаецца ўдзельніку рэферэндума, выбаршчыку членам участковай камісіі на падставе сьпіса грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме і выбарах, па прад’яўленню пашпарта, у тым ліку і старога ўзору.
Да дакументаў, апрача пашпарта, па прад’яўленьні якіх выдаецца бюлецень, адносяцца: пенсійнае пасьведчаньне (пры наяўнасьці ў ім фотаздымка), студэнцкі білет, пасьведчаньне супрацоўніка дзяржаўнага органа, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы)”.

Гэтае рашэньне ЦВК выклікала абурэньне з боку прадстаўнікоў партый, якія зьяўляюцца сябрамі ЦВК з правам дарадчага голасу. Так Уладзімір Нісьцюк (прадстаўнік БСДП (НГ) адразу зьвярнуўся да старшыні ЦВК з прапановай зарэгістраваць шэраг кандыдатаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе наяўнасці “больш за 15% недакладных подпісаў” у падпісных лістах. У тых выпадках подпісы ўладальнікаў старых пашпартоў лічыліся несапраўднымі і зьяўляліся паставай для нерэгістрацыі кандыдатаў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла: ”Мы ўсе зацікаўлены, каб як мага больш людзей прынялі ўдзел у выбарах”. А сакратар ЦВК Мікалай Лазавік дадаў: “Мы павінны прадаставіць права голасу любым грамадзянам Беларусі, калі яны унесеныя ў сьпіс выбаршчыкаў”.

Сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Алесь Бяляцкі пракаментаваў гэтую пастанову наступным чынам: “Цэнтральная выбарчая камісія пайшла на нейкае дзіўнае выкарыстаньне двайных стандартаў. Подпісы людзей са старымі пашпартамі лічыліся недакладнымі пры зборы подпісаў і былі прычынай зьняцьця з удзелу ў выбарчай кампаніі некаторых прэтэндэнтаў у кандыдаты. А зараз уладальнікі тых жа самых старых пашпартоў могуць прымаць удзел у галасаваньні. Дык чаму раней іх подпісы былі несапраўдныя? Я лічу, што гэта абсалютны юрыдычны нонсенс. Цэнтральная выбарчая камісія вырашыла парушыць Пастанову Савета Міністраў ад 29 кастрычніка 2002 года, які прызнаў пашпарты ўзору 1974 г. і 1993 несапраўднымі. Для чаго? Тут застаецца толькі здагадвацца. Хутчэй за ўсё для павышэньня колькасьці ўдзелу выбаршчыкаў. Ўлічваючы, што старыя пашпарты маюць людзі сталага веку, якія зьяўляюцца традыцыйным электаратам Лукашэнкі, то, мабыць, яна пралічылі, што гэтыя галасы на рэферэндуме будуць аддадзеныя за Аляксандра Лукашэнку”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования