Акцыя салідарнасці адбудзецца на мяжы з Беларуссю

2007 2007-08-13T14:49:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 жніўня ва Украіне адбудзецца акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якая будзе называцца «Салідарнасць на мяжы». Удзельнікі акцыі правядуць інфармацыйны пікет на пункце пераходу ўкраінска-беларускай мяжы ў Чарнігаўскай вобласці на трасе Кіеў–Мінск. Мэта акцыі – інфармаванне пра рэальную сітуацыю з правамі і свабодамі ў Беларусі.

Ідэя правядзення акцыі належыць ініцыятыве «Салідарнасць», якая неаднаразова праводзіла ва ўкраінскай сталіцы шэраг акцый у падтрымку беларускіх палітвязняў. Упершыню акцыя такога роду пройдзе не ў Кіеве, а, як сказанае ў прэс-рэлізе ініцыятывы «Салідарнасць» – у «бяспечнай блізкасці ад зоны дыктатуры». Як паведамляе прэс-служба АГП, у акцыі возьмуць удзел жыхары Кіева і Чарнігава, а таксама актывісты дэмакратычных сілаў з Беларусі.

 

На ўкраінскім боку ёсць пляцоўка, дзе людзі, якія праязджаюць мяжу, змогуць спыніцца. Там ёсць паркоўка, міні-кірмаш, пункт продажу страхавых полісаў, крамы. У гэтым месцы заўсёды шмат людзей, якія чакаюць сваёй чаргі для пераходу мяжы. Менавіта для іх і будзе арганізаваная акцыя. Кожны здолее атрымаць улётку, брашуры і запісаны на дыску фільм «Плошча», а таксама паразмаўляць з моладзевымі актывістамі з Украіны і Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international