Баранавічы: Віктару Парначову загадалі не адключаць тэлефоны

2007 2007-08-13T13:12:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня 22-гадовы жыхар Баранавічаў Віктар Парначоў атрымаў загад мясцовых міліцыянтаў не адключаць свае хатні і мабільны тэлефоны. Юнак папярэджаны пра магчымы тэрміновы выклік ў Баранавіцкае ўпраўленьне ўнутраных справаў.

Супрацоўнікі баранавіцкай міліцыі затрымалі Віктара Парначова ўначы 10 жніўня. Яго абвінавацілі ў датычнасьці да надпісаў на будынку гарадзкога суду – “Спыніць перасьлед “Маладога фронту!” і “Спыніць перасьлед дэмакратычнай моладзі!”.

Паводле Віктара Парначова, яго трымалі пад вартай да 4-й гадзіны раніцы. Міліцыянты зрабілі ператрус асабістых рэчаў, адшукалі балёнчык з фарбай і зрабілі зь яго ўзор фарбы. 11 жніўня Віктара Парначова зноў выклікалі ў Баранавіцкае ГУУС. Быў складзены пратакол.

Віктар Парначоў заявіў для Радыё Свабода, што баранавіцкія міліцыянты патрабуюць, каб ён “калоўся” і прызнаў сябе актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international