Севярынца не выпускаюць за мяжу

2007 2007-08-13T09:29:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевага лідэра Паўла Севярынца не выпускаюць за межы Беларусі. У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёна Вшцебску палітыку адмовіліся ставіць штамп, які дазваляе выезд з краіны. «Супрацоўнікі аддзела параілі звярнуцца да іх пасля 15 жніўня. У гэты дзень мінаюць два гады абмежавання свабоды, да якіх мяне прысудзілі. Аднак пры ўмоўна-датэрміновым вызваленні чалавека не абмяжоўваюць у перамяшчэнні. Па законе я проста павінен быў даць падпіску, што не буду пакідаць межы краіны больш як на месяц», – паведаміў Павел Севярынец прэс-цэнтру Хартыі’97.

Палітык лічыць, што насамрэч супрацоўнікі аддзела па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёна выконвалі загад “зверху”.

Павел Севярынец быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання свабоды за арганізацыю ў кастрычніку 2004 года акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму, які дазволіў Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты Беларусі неабмежаваную колькасць разоў.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international