Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


11 кастрычніка акруговая камісія адзінагалосна вынесла папярэджаньне кандыдату БНФ Аляксею Янукевічу, што балятуецца ў Менску па Аўтазаводзкай выбарчай акрузе № 94. Падставай для гэтага рашэньня сталі заявы дзьвюх давераных асобаў канкурэнта — дзеючага дэпутата Сяргея Забалотца.

12.10.2004.

Па-першае, Анатоль Максімовіч і Ігар Міхайлоўскі абвінавацілі Аляксея Янукевіча ў тым, што ён распаўсюджвае падчас выбарчай кампаніі ўлёткі “Пяцёркі плюс”. А па-другое, што расклейвае свае кандыдацкія ўлёткі ў недазволеных месцах. Ні ў першым, ні ў другім выпадку ніякіх доказаў давераныя асобы Забалотца падаць не змаглі. “Адзінае, што ў іх мелася ў наяўнасьці, гэта ксэракопія маёй улёткі, якая распаўсюджвалася напачатку лета”, — адзначыў Аляксей Янукевіч.

На просьбу камісіі назваць дамы ці пад’езды, дзе ў недазволеных месцах расклейваліся кандыдацкія ўлёткі Аляксея Я нукевіча, давераныя асобы адказалі, што “не імкнуліся зьбіраць матэрыялы” з такімі пацьверджаньнямі.

Што да іншай улёткі — “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”, дзе зьмешчаныя фотаздымак Аляксея Янукевіча і ягоныя водгукі аб гэтай праграме, то кандыдат не адмаўляецца, што распаўсюджваў яе. Але толькі было гэта яшчэ да абвяшчэньня выбараў. За што, дарэчы, яго і затрымала міліцыя. Пратакол выняткі ўлётак, які маецца ў кандыдата, сьведчыць, што затрыманьне адбылося да выбарчай кампаніі.

“На мае словы, што ўлётка пра “пяцёрку” распаўсюджвалася да абвяшчэньня выбараў, у камісіі сказалі: “Ну ўсё роўна тыя грошы, якія вы патрацілі на гэтую ўлётку, працуюць зараз на вас і на вашую кампанію, паколькі там ёсьць вашае прозьвішча і фотаздымак”, — паведаміў Аляксей Янукевіч.

Такім чынам, камісія расцаніла “пяцёрачныя” ўлёткі як прыцягненьне дадатковых сродкаў кандыдата, за што і абвясьціла папярэджаньне.

“Улада і яе кандыдаты, нягледзячы на тое, што ў іхніх руках адміністрацыйны рэсурс, што пры падліку галасоў, відавочна, яны разьлічваюць на фальсіфікацыі, тым ня менш, вельмі моцна баяцца альтэрнатыўных кандыдатаў, — пракамэнтаваў рашэньне акруговай камісіі Аляксей Янукевіч. — Бо бачаць, што тыя кандыдаты, якія сёньня выстаўляюцца дэмакратычнымі сіламі, Партыяй БНФ і адкрыта выступаюць супраць рэфэрэндуму, яны сапраўды маюць вельмі моцную падтрымку ў грамадзтве. І такое рашэньне акруговай камісіі мае на мэце падвесіць мяне. Бо дастаткова яшчэ аднаго папярэджаньня, і мяне можна зьняць за гэты апошні тыдзень перад выбарамі”.

Кандыдат абскардзіць папярэджаньне ў Цэнтральнай камісіі па выбарам і правядзеньні рэфэрэндумаў.

Прэс-група Партыі БНФ

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования