Натальля Радзіна: Інтэрнэт выстаіць

2007 2007-08-10T15:44:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калі будуць закрытыя апазыцыйныя інтэрнэт?сайты, то людзі сыдуць у блогі. Розьніца толькі ў тым, што блогі, як усё несыстэмнае, заўсёды былі больш радыкальнымі. На пытаньні «Нашай Нівы» адказвае Натальля Радзіна, рэдактарка самага папулярнага беларускага сайту charter97.org «Хартыя» 97 — Навіны зь Беларусі».

«Наша Ніва»: Дзіўныя словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў інтэрнэце ёсьць апазыцыйны сайт, наведвальнасьць якога большая за паўмільённы наклад «Беларуси сегодня», гэта не пра «Хартыю?97»?

Натальля Радзіна: Магчыма. Лукашэнка мог казаць пра ўсе беларускія апазыцыйныя інтэрнэт?рэсурсы. Аднак фраза пра інтэрнэт?рупары нейкіх «варожых для Беларусі галасоў» абсалютна не падыходзіць да беларускіх апазыцыйных сайтаў. Мы ня ворагі сваёй радзімы.

Увогуле, сёньня ў беларускай апазыцыі і ўладаў адна мэта — захаваньне незалежнасьці краіны. Болей за тое, апазыцыя прапануе ўладзе дыялёг дзеля эўрапейскага будучага Беларусі. «Варожыя» для Лукашэнкі сёньня прара¬сей¬скія СМІ і такія ж палітыкі ў ягоным атачэньні. Таму раю яму быць пільным у гэтым накірунку.

«НН»: Дзякуючы чаму сайт «Хартыі?97» стаў такім папулярным у беларускім інтэрнэце?

НР: Найперш праз прафэсійную працу тых, хто ім займаецца. Праз жаданьне данесьці праўду да чытачоў, узважаную пазыцыю рэдакцыі. Не пабаюся патэтыкі: і празь любоў да Радзімы, бо для нас на першым месцы стаяць інтарэсы краіны. Да таго ж, мы адзі¬ны беларускі сайт, які мае тры моўныя вэрсіі — беларускую, расейскую і ангельскую.

«НН»: Ці змогуць улады зрабіць інфармацыйны?інтэрнэт рэсурс, якія б параўнаўся па папулярнасьці зь вядучымі незалежнымі парталамі?

НР: Адназначна, не. Наклады друкаваных дзяржаўных выданьняў растуць толькі праз прымусовую падпіску і дзяржаўную дапамогу. У інтэрнэце такі прымус я не ўяўляю. Загнаць наведвальнікаў інтэрнэту на сайт афіцыйнага выданьня, калі там суцэльная прапаганда, немагчыма. Ніякіх адміністратыўных рэсурсаў тут не існуе. Папулярнасьць сеціўных праектаў, зрэшты, як і друкаваных, засноўваецца, найперш, на аб’ектыўнасьці. У той жа «Советской Белоруссии» маленькі рэйтынг у інтэрнэце [яе пастаянна наведваюць з 1,700 IP?адрасоў, 51% якіх зь Беларусі — «НН»]. Уявіць чалавека, які, маючы вакол столькі інфармацыйных парталаў, заходзіць на сайт «СБ», я магу слаба.

«НН»: А калі блякаваць усе незалежныя сайты?

НР: Заблякаваць «Хартыю» можна на час. Перад выбарамі ўлады так і робяць. Аднак пасьля яны ўсё адно пачынаюць адкрывацца. Нельга заблякаваць увесь інтэрнэт. Хутка разьвіваецца блогавая сыстэма. Калі будуць закрытыя апазыцыйныя інтэрнэт?сайты, то людзі сыдуць у блогі. Розьніца толькі ў тым, што блогі, як усё несыстэмнае, заўсёды былі больш радыкальнымі. Мы ўсё адно будзем працаваць, і нікуды ня дзенецца «Наша Ніва» ці радыё Свабода. Упэўненая, у такім выпадку Беларусь чакаюць таксама жорсткія санкцыі з боку Эўропы і Амэрыкі. Тое, што дазволена Кітаю, ня можа быць да¬зволена ў Эўропе.

«НН»: Але калі з падпіскі і шапікаў выкінулі незалежныя газэты, ніякія санкцыі ўведзеныя не былі.

НР: На самой справе, санкцыі былі ўведзеныя, і ўвёў іх сам Лукашэнка. Замежны бізнэс ня хоча ўкладаць грошы ў краіну, у якой зачыняюцца апазыцыйныя газэты, і страты для Беларусі з?за гэтага склалі мільёны даляраў. Сёньня ўвага сьвету да Беларусі калясальная. Палітыка міжнароднай супольнасьці цяпер вельмі кансалідаваная.

Ёсьць і іншае. Закрываць ня выгадна беларускім уладам і з той прычыны, што беларускія чытачы ў пошуках інфармацыі сыдуць на расейскія сайты. А вось расейскія мэдыі, у адрозьненьне ад беларускіх, насамрэч паліваюць брудам Лукашэнку і ягонае атачэньне. Такое ня можа сабе дазволіць напісаць ніводнае беларускае СМІ. Не таму, што баяцца, а таму, што часам — гэта адкрытае хамства і «замова» расейскай улады.

«НН»: Дык будучыня беларускай інтэрнэт?журналістыкі за блогамі?

НР: Не, я б так не сказала. У блогах людзі кантактуюць, часам таленавіта пішуць, працуюць без рэдактараў, і гэта цудоўна. Аднак людзям таксама патрэбная ўсё ж больш грунтоўная і правераная інфармацыя. Блогі занадта суб’ектыўныя, каб стаць паўнавартаснымі СМІ. Але канкурэнцыя з боку блогаў будзе адчувацца. У гэтай барацьбе выйграюць тыя сайты, якія пачнуць актыўна супрацоўнічаць з блогерамі.

«НН»: Ці ўсе беларускія парталы выжывуць пад ціскам уладаў?

НР: Ніхто не загіне. Калі мы засталіся ў Беларусі, ня зьехалі зь яе і абралі прафэсію журналіста, то збочваць папросту не выпадае. Мая парада: трэба ўвесь час павышаць свой прафэсійны ўзровень. Як гэта рабіць? Раўняцца на сайты сусьветных навінных агенцтваў. Трэба вучыцца ў іх, а не глядзець адзін на аднаго і спрабаваць у нечым пераскакаць. Трэба адразу ставіць высокую планку. Зірніце, што цяпер канкурэнцыя між сайтамі вельмі жорсткая, раней жа яе не было ўвогуле.

«НН»: Чаго сёньня не хапае беларускім інтэрнэт?выданьням?

НР: Беларускі інтэрнэт хутка разьвіваецца. А патрэбен — прафэсіяналізм. Інтэрнэт — гэта ня тое месца, дзе ўсё дазволена. Тут такія сама правілы, як у друкаваных выданьнях. Тая ж праверка фактаў, розныя жанры, а не банальнае напісаньне чутак. Мы не імкнемся набываць папулярнасьць на «зьлівах» і чутках, адкуль бы яны ні сыходзілі. Але ва ўмовах інфармацыйнай вайны можам адказаць ударам на ўдар.

«НН»: Але ж закон пра інтэрнэт СМІ яшчэ не прыняты. Гэта не разьнявольвае?

НР: Такія законы практычна нідзе і не існуюць. Але трэба ведаць, што рэгістрацыя інтэрнэт?рэсурсаў у цывілізаванай краіне — гэта адно, а ў аўтарытарнай дзяржаве — зусім іншае. Сайтам можна чакаць чаго хочаце, у тым ліку судовых працэсаў, якія адбываюцца супраць папяровых газэт. Падобныя прэцэдэнты ўжо былі, калі журналістаў «Пагоні» судзілі за публікацыі ў інтэрнэце. Андрэй Клімаў знаходзіцца ў ізалятары менавіта за артыкул, разьмешчаны ў інтэрнэце.

Але немагчыма даказаць, што гэты журналіст сам разьмясьціў інфармацыю на тым ці іншым сайце. Трэба ведаць сыстэму працы інтэрнэт?рэсурсаў. Беларускія журналісты ніколі самі не разьмяшчаюць інфармацыю ў інтэрнэце. Увогуле, магу сказаць, што «Хартыя’97» — міжнародны сайт.

«НН»: Якія пэрспэктывы чакае беларускі інтэрнэт? Як ён будзе выглядаць, скажам, празь пяць гадоў?

НР: Папулярнасьць і ўплыў інтэрнэту расьце ва ўсім сьвеце. Беларусь тут не выключэньне. З кожным годам усё больш людзей у краіне маюць вольны доступ да інтэрнэту, а гэта значыць да свабоднай і незалежнай інфармацыі. Роля інтэрнэту ў Беларусі вялізарная, па самай простай прычыне, бо не засталося іншых крыніц праўдзівай інфармацыі. Фактычна, не засталося незалежных газэт, няма тэлебачаньня, радыёстанцый. Разам з тым, я перакананая, што празь пяць гадоў у краіне будзе абсалютна іншая палітычная і мэдыйная сытуацыя. У нас будуць і нармальныя друкаваныя выданьні, і электронныя. У гэтым я перакананая. Інтэрнэт таксама зробіць вялікі крок наперад. Бо гэта самая дынамічная інфармацыйная прастора.

Натальля Радзіна

нарадзілася ў 1979 у Кобрыне ў сям’і вайскоўца. Скончыла журфак БДУ (2001). Працавала журналісткай у газэтах «Имя», «Народная воля», «Наша свабода», «Навіны». У прэс?цэнтры «Хартыі?97» з 2001.

Гутарыў Зьміцер Панкавец

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international