Затрыманьні маладафронтаўцаў у Салігорску

2007 2007-08-10T15:41:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзевага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына і Барыс Пархамчук. Маладзёны вярталіся з маладафронтўскага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.

Дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі Малады Фронт лічыць супрацьзаконымі, бо нацыянальны штандар ня ёсьць забароненай сымболікй і не мусіць рэгістравацца. Міліцыянты ўжывалі ў дачыненьні да затрыманых фізычную сілу. Яшчэ адным парушэньнем заканадаўства ёсьць ужываньне спэцсродкаў-кайданкоў у дачыненьні да непаўнагодых Тычыны і Шылы. Праз некалькі гадзінаў усіх затрыманых выпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international