Суд адмовіўся разглядаць скаргу Вольгі Завадзкай на дзеяньні службовых асобаў рэспубліканскай пракуратуры, а заяву маці выкрадзенага журналіста аб узбуджэньні справы “па наноў адкрыўшыхся абставінах” забраў асабіста Шэйман

2004 2004-10-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях маці выкрадзенага ў ліпені 2000 года тэлеаператара ОРТ Дзмітрыя Завадзкага Вольга Рыгораўна атрымала адказ з суда Цэнтральнага раёну г. Менску на яе скаргу на дзеяньені службовых асобаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У сваёй скарзе Вольга Завадзкая прасіла суд абавязаць супрацоўнікаў пракуратуры даць ёй матываваны адказ на заяву аб узбуджэньні крымінальнай справы па справе яе сына “па наноў адкрыўшыхся абставінах” у сувязі з выступам А. Лукашэнкі. Нагадаем, што 20 ліпеня бягучага году падчас прэс-канферэнцыі А.Лукашэнка заявіў, што мае “некаторыя дакументы” і калі ён іх зараз абнародуе “то справа Завадзкага пераўтворыцца ў антысправу”.
Пракуратура Рэспублікі Беларусь ніяк не адрэагавала на зяаву маці Дзьмітрыя Завадзкага, і яна падала скаргу на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў пракуратуры. З суда прыйшоў адказ -- рашэньне судзьдзі Цэнтаральнага раёну г. Менску Ганчар С.В., у якім сказана: “....паколькі заявўнікам абскарджваюцца дзйяньні службовых асобаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь (...), скарга не падлягае разгляду ў судзе у сувязі з яе непадвемаснасьцю”.

У Рэспубліканскай Пракуратуры Вользе Рыгораўне сказалі, што адказу на яе заву ня будзе, паколькі заяву забраў асабіста Генпракурор Вю.ктар Шэйман, і ніякага распараджэньня па гэтай справе супрацоўнікам пракуратуры не даваў.

Вольга Рыгораўна будзе абскарджваць адмову судзьдзі Ганчар на імя старшыні суда Цэнтральнага раёну і пры неабходнасьці – у судзе вышэйшай інстнцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international