Франак Вячорка апраўданы

2007 2007-08-09T14:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

8 жніўня ў Горадні абыўся суд над кіраўніком культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам, які абвінавачваўся ў парушэньні арт. 21.14 Адміністрацыйнага кодэксу РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх паселішчаў).

Некалькі тыдняў таму назад Франак Вячорка разам зь іншымі моладзевымі актывістамі ўдзельнічаў у кампаніі "Абаронім Горадню разам!". Тады на яго і сябра Партыі БНФ Сьцяпана Сьвідзерскага былі скадзеныя пратаколы за тое, што хлопцы ляпілі налепкі на сьцены дамоў па вуліцы Савецкай.Суд вырашыў закрыць справу з прычыны недаказанасьці віны. Міліцыянты, што затрымлівалі Франака і складалі пратакол, па тэлефоне паведмілі судзьдзі, што бачылі толькі аднаго чалавека, які ляпіў налепкі. Праз тое, што Сьцяпана Сьвідзерскага некалькі дзён таму назад судзілі па той жа справе і прысудзілі штраф у памеры 4 базавых велічыня, даказаць віну Франака Вячоркі немагчыма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international