Іх засценкі не скарылі…

2007 2007-08-06T15:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чацьвёра моладзевых актывістаў апазіцыі пакінулі за апошнія дні спецпрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе яны адбывалі адміністратыўныя арышты ад сямі да пятнаццаці сутак.

Маладзёнаў затрымалі і асудзілі прэвентыўна, каб не дапусціць удзелу моладзевых дэмакратычных лідэраў у акцыях 27 ліпеня, калі дэмакратычныя сілы збіраліся адзначыць семнаццатыя ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 

 

У пятніцу скончыўся тэрмін адміністратыўнага арышту Аляксея Бондара і Франака Вячоркі. Яраслаў Грышчэня выйшаў з-за кратаў датэрмінова – адвакатка асуджанага на 15 сутак арышту быццам бы за лаянку матам у грамадскім месцы актывіста падала касацыйную скаргу, якую задаволіў суд. Цяпер Яраслаў на волі чакае чарговага працэсу. Для кіраўніка культурніцкай камісіі Партыі БНФ дзевятнаццацігадовага Францішка Вячоркі гэта была першая адсідка на Акрэсьціна. Яго асудзілі на сем сутак за тое, што міліцыянты знайшлі ў торбе юнака 10 паштовак з віншаваннямі да Дня незалежнасці. Па выхадзе з-за кратаў маладзён заявіў, што такое жорсткае надуманае пакаранне яго не скарыла.

 

"Думаў, што будзе горш. Насамрэч жыць там можна, трымацца можна. І самае галоўнае, што палітычныя там самыя трывалыя, да іх там самае паважлівае стаўленне. Яны там ужо як усе бывалыя, як усе “вечныя вязні”. Але лічу, што ўсе гэтыя арышты, усе гэтыя затрыманні накіраваныя, перш за ўсё, на тое, каб проста высмактаць сокі з моладзі, запалохаць іншую моладзь, якая хоча альбо спрабуе далучыцца да дэмакратычнага руху. Усё робіцца для таго, каб паслабіць нас, але гэта не паслабляе. Наадварот, натхняе на новыя здзяйсненні, на працу на карысць Беларусі".

 

Пакуль маладзёны знаходзіліся за кратамі, у Беларусі ды ў свеце праходзілі акцыі ў іх падтрымку. У прыватнасыці, у Італіі прайшоў рок-канцэрт салідарнасці з маладымі палітычнымі вязнямі Беларусі, а ў Польшчы ды іншых краінах збіраліся і накіроўваліся беларускаму кіраўніцтву лісты з патрабаваннямі вызваліць Франака Вячорку. Кіраўнік БНФ Вінцук Вчорка перадаў сыну копіі ліставанняў, якія сталіся для юнака прыемнай нечаканасцю.

 

"Дэмбіньскі першы паслаў ліст у адміністрацыю Лукашэнкі, і копіі яны слалі нам – каля 90 лістоў з розных краінаў свету прышло, перад усім, ад фільмоўцаў, ад Садружнасці дакументалістаў з розных краінаў. Трэба будзе падзякаваць усім гэтым людзям", - распавядае Вінцук Вячорка.

 

"Надзвычай, надзвычай прыемна…", - дадае Франак.

 

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены, што такое стаўленне ўладаў да моладзевых актывістаў ёсць праяваю боязі чыноўнікаў актывізацыі пратэстнага руху.

 

"Улады сапраўды баяцца вулічных пратэстаў. Яны разумеюць, што моладзь можа быць асноўнай рухаючай сілай. Яны лічаць, што менавіта ад моладзі сыходзіць найбольшая небясьпека, таму ціснуць, душаць беспрэцэдэнтна. Але, як сведчыць гісторыя, змаганне з моладдзю бесперспектыўнае і ніколі не можа дасягнуць поспеху. Паколькі ў прыродзе моладзі закладзены супраціў, і чым мацней ціснеш, тым мацнейшым робіцца гэты самы супраціў. Тут я перакананы, што ўлады ідуць па бесперспектыўным шляху, які зрэшты првядзе іх да краху".

 

Зранку ў нядзелю сябры і блізкія сустракалі старшыню мінскай гарадской арганізацыі Маладога фронту Змітра Федарука, які правёў на Акрэсціна 10 сутак за быццам бы лаянку ў грамадскім месцы. Федарука затрымалі 26 ліпеня, трэба ж такое, ля Дома правасуддзя, куды актывіст кіраваўся на вынясенне рашэння па справе яшчэ аднаго апазіцыянера Канстанціна Лукашова.

 

Паводле Змітра Федарука, у вязніцы ён не губляў дарэмна час:

 

"Сядзелі ў адной камеры з Аляксеем Шэіным, бавілі разам час размовамі з народам. Асабліва спадабалася тое, што народ там не спіць, голас Акрэсціна - супраць Лукашэнкі, і гэта вельмі добра заўсёды настаўляе пасля выхаду, калі народ увесь час кажа: мы гатовыя, але няма таго, хто павядзе за сабою. Гэта надае вялікае спадзяванне, што ўсё ж праз пару гадоў, можа, праз год сапраўды будзе той, хто павядзе гэтых людзей, якія тут сядзяць, да лепшага жыцьця. Каб яны сапраўды не пападаліся за п’янкі альбо за хуліганства і сапраўды жылі годна, як беларусы".

 

У спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, тым часам, яшчэ застаюцца моладзевыя актывісты. 7-га жніўня з-за кратаў павінныя выйсці Павал Севярынец, Аляксей Шэін і Аляксандр Чарнышоў, а 9-га сябры, паплечнікі і блізкія будуць сустракаць Аляксея Шыдлоўскага. Усе гэтыя юнакі былі асуджаныя на 15 сутак арышту.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international