7 жніўня ў Менску былі затрыманыя лідэры моладзі БНФ Сяржук Семянюк і Ірына Сьмяян

2007 2007-08-08T15:50:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля станцыі метро "Усход" актывісты моладзі БНФ раздавалі друкаваныя віншаваньні з 490-годзьдзем выхаду першай беларускай друкаваная кнігі, выдадзенай у 1517 годзе Францыскам Скарынам. Усяго было распаўсюджана каля 700 віншаваньняў.

Пасьля акцыі маладзёны прайшлі да помніку Францыску Скарыну і ўсклалі кветкі, а намесьнік старшыні Рады моладзі БНФ Сяржук Семянюк і сябра Рады моладзі БНФ Ірына Сьмяян намалявалі на асфальце вялізны бел-чырвона-бел сьцяг і напісалі "Жыве Беларусь". Нехта з мінакоў выклікаў міліцыянтаў, якія і затрымалі актывістаў. Былі спробы затрымаць іншых, аднак яны здолелі ўцячы.

Моладзевых лідараў некаторы час міліцыянты ўтрымлівалі каля Нацыянальнай бібліятэкі, прымусілі сьцерлі надпісы і адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international