Моладзь БНФ прабівае мур забаронаў Менгарвыканкаму

2007 2007-08-07T17:09:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менскія чыноўнікі, як і іх калегі зь іншых рэгіёнаў Беларусі, упарта не дазваляюць правесьці ў горадзе хоць бы адзін пікет супраць прыняцьця закона пра адмену льгот. Але ў сталіцы знайшоўся чалавек, які вырашыў прабіцца скрозь гэтую сьцяну. Гэта Сяржук Семянюк, намеснік старшыні Рады моладзі БНФ.

Учора Сяржук Семянюк атрымаў чарговую, чацьвёртую па ліку, адмову з Менгарвыканкаму, але спыняцца маладзён не зьбіраецца.

На гэты раз чыноўнікі патлумачылі, што правесьці акцыю не атрымаецца, паколькі на пляцоўцы, дзе яна мусіла адбыцца, будзе праводзіцца прыборка тэрыторыі. Увогуле ж, распавёў Сяржук Семянюк, сталічнае кіраўніцтва забараняе пікеты за захаваньне льгот па самых розных прычынах.

- Напрыклад, падаем заяўку на правядзеньне пікету на плошчы Якуба Коласа. Яго забараняюць, бо бліжэй за 200 мэтраў ад мэтро праводзіць нельга. Тады мы падаем заяўку на такое месца, якое будзе ідэальным для правядзеньня пікету і якое пад аніякія забароны трапляць ня будзе.

Аднак і гэта не дапамагло Сержуку Семянюку дамагчыся дазволу ад Менгарвыканкаму. Чыноўнікі забараняюць пікеты, спасылаючыся то на няслушна аформленыя дакумэнты, то на якія іншыя прычыны. У сувязі з гэтым маладзёвы актывіст зьбіраецца зьвяртацца ў суд. Але прабіць мур пастаянных адмоваў Сяржук хоча і ўласнай напорлівасьцю.

- Я амаль кожны дзень хаджу ў Менгарвыканкам і падаю заяўку на кожны каляндарны дзень. Мне не складана. Я па дарозе на працу туды заязджаю і пакідаю заяўку. Гэта займае літаральна тры хвіліны.

Пікеты супраць прыняцьця закону пра адмены льгот не дазваляюць правесьці ня толькі ў Менску. Актывісты з абласных і раённых гарадоў Беларусі пастаянна патрабуюць ад мясцовых уладаў дазволіць правядзеньне пратэстных акцыяў. Але станоўчага адказу дамагчыся вельмі цяжка. Як бачым, дзяржава імкнецца ўсімі сродкамі абмежаваць атрыманьне грамадзянамі інфармацыі пра тое, што па хуткім часе амаль усіх іх пазбавяць тых ільгот, якімі яны карыстаюцца цяпер.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international