Магілёўскія донары дамагліся першай перамогі ў справе вяртання скасаваных льгот

2007 2007-08-07T17:05:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па словах актывіста, ганаровага донара, аднаго са стваральнікаў Фонда донараў плазмы і крыві “Кропля жыцця” Ігара Каваленкі, Савет міністраў вырашыў пакінуць донарам 40-працэнтную надбаўку да пенсіі.

Гэта адна з прычынаў таго, што донары пакуль не будуць бестэрмінова страйкаваць, як наважваліся, і звяртацца ў Канстытуцыйны суд.

“Зараз мы чакам яшчэ лістоў, якія нам павінны даслаць з шэрагу дзяржаўных устаноў. Пасля гэтага будзем працаваць з юрыстамі, каб яны падрыхтавалі тлумачэнне слоў “кампенсацыя” і “льготы”. Толькі затым мы вырашым пытанне са зваротам у Канстытуцыйны суд. Дагэтуль не прыйшоў адказ з Міністэрства аховы здароўя. Але Савет міністраў даслаў ліст у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, згодна з якім донарам пакідаюць 40% надбаўкі да пенсіі. Так што, адно з нашых патрабаванняў ўжо выканана. Застаецца змагацца за лекі і зубапратэзававанне. Не так легка ваяваць з чыноўнікамі. На ўсё трэба шмат часу. Тым больш што мы працягваем займацца і стварэннем нашага фонда: даслалі ліст у Міністэрства юстыцыі наконт ўзгаднення назвы. Чакаем адказ, паколькі без яго не можа быць ніякай рэгістрацыі”, – кажа Ігар Каваленка.

Што датычыць акцыіі донараў з распаўсюдам улётак і запрашэннем да чыноўнікаў здаваць кроў, то ніводны з тых, каму яны былі дасланы, на прапанову не адрэагаваў: “Ні званкоў, нічога. Нібыта нічога і не было”.

Пытанне з правядзеннем страйку донараў пакуль застаецца адкрытым: “Перад тым, як падаваць дакументы на рэгістрацыю, адбудзецца сход донараў, дзе мы абмяркуем такое развіццё падзеяў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international