Моладзь БНФ павіншавала менчукоў з днём Францішка Скарыны

2007 2007-08-07T16:47:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З нагоды 490-годзьдзя з дня выданьня Францішкам Скарынам першай сярод усходніх славян друкаванай кнігі – Бібіліі – 6 жніўня 1517 года ў сталіцы Чэхіі Празе, "Моладзь БНФ" зарганізавала акцыю да гэтай выбітнай падзеі ў гісторыі Беларусі. Маладзёны раздавалі мінакам у адным з раёнаў Менску віншавальныя ўлёткі, на якіх прыводзілася цытата са славутага патрыятычнага выслоўя першадрукара-беларуса. Гаворыць сябра моладзі БНФ, арганізатар акцыі Адам Птушка:

- Лічу, што асоба Францішка Скарыны для мільёнаў беларусаў ёсьць сапраўдным сымбалем яднаньня нацыі, пацьверджаньнем факта яе існаваньня, бо, як вядома, ягоная Біблія пабачыла сьвет менавіта на старажытнабеларускай мове. Наведаўшы многія краіны Эўропы, Скарына не стамляўся сьцвярджаць пра сваё беларускае паходжаньне. Я ганаруся тым, што наш продак быў вядомы ўсяму Старому Сьвету. Узгадваючы вялікіх беларусаў, магутныя постацьці ў нашай гісторыі, Францішка Скарыну можна паставіць у адзін шэраг па значнасьці й важнасьці ягонай дзейнасьці для далейшага культурнага й палітычнага разьвіцьця беларускай нацыі з Еўфрасіньняй Полацкай, Вітаўтам Вялікім, Міколам Гусоўскім й іншымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international