Участковым камісіям даецца загад не рэгістраваць назіральнікаў

2004 2004-10-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11.10.04 загадчыца аргаддзела Администрацыи Кастрычницкага раёна
г.Віцебска Галіна Іванкова дала загад участковым камісіям не прымаць
рэгістрацыйныя дакуманты ад назіральнікаў, калі колькасць іх на
участку дасягае пяці. На гэты загад спаслалася старшыня камісіі
быварчага участка № 33 Сівакова Т.П.і адмовілася прымаць пратакол на
вылучэнне назіральніка.
Калі кіраўнік Віцебскага аддзялення фонду імя Сапегі Х.Жэляпаў
патэлефанаваў да сп.Іванковіч, то яна адмовілася ад аўтарства гэтага
загаду, але сказала што участковыя камісіі могуць размясьціць толькі 5
чалавек, і што яна давала такія менавіта рэкамендацыі. У той жа час
Х.Жэляпаў пачуў, што па другім тэлефоне давала распараджэнні на іншую
участковую камісію - дакументы назіральнікаў прымаць, але размяшчаць
ня больш 5.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства