Менскі гарадзкі суд пад старшынствам Міхаіла Басава цалкам задаволіў прыватную скаргу былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрыя Алейніка

2007 2007-08-07T16:17:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Студэнт-выдатнік быў адлічаны з 4-га курсу Акадэміі 15 траўня 2007 году нібыта за прагулы. Аднак Юрый Алейнік лічыць, што сапраўдная прычына адлічэньня – ягоная грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды. У красавіку 2007 году Юры Алейнік удзельнічаў у зборы подпісаў пад заротам да дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” за захаваньне сацыяльных ільготаў студэнтам. Таксама ён зьяўляецца старшынём Менскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».

5 ліпеня 2007 году суд Кастрычніцкага раёну Менску спыніў вытворчасьць у пазове Юрыя Алейніка да Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Суд палічыў гэтую справу непадведамаснай яму. 6 жніўня паседжаньне Менгарсуду па справе Юрыя Алейніка доўжылася ўсяго 15 хвілін. У адпаведнасьці з рашэньнем, справа адлічанага студэнта вяртаецца зноў на разгляд у суд Кастрычніцкага раёну Менску.
Сябры, якія прыйшлі падтрымаць Юры Алейніка, цьвердзяць, што іншага рашэньня й не чакалі. Меркаваньне Андрэя Сушко: "Гэты працэс – знакавы. Судзьдзі не маглі вынесьці рашэньне супраць Алейніка. Усё ж відочна. Нават судзьдзі ў гэтай краіне бачаць, што нельга чалавека пазбаўляць асноўных правоў".
На судзе прысутнічаў Стывэн Гілен – другі сакратар Амбасады ЗША ў Беларусі:  “Нас цікавіць справа Юрыя Алейніка. Мы падтрымліваем дэмакратычна-сацыяльную актыўнасьць, якую выяўляюць людзі ў Беларусі”.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international