Сьветлагорскія прадпрымальнікі заклікаюць да рэспубліканскага страйку

2007 2007-08-07T14:25:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Распачаць акцыю пратэста супраць шматлікіх праверак з боку кантралюючых органаў і іншых перашкод бізнесу з боку ўладаў прапануецца з 1 верасня - такое рашэньне было прынятае на сходзе прадстаўнікоў саветаў мясцовых рынкаў, які прайшоў 5 чэрвеня ў Сьветлагорску.

На наступны дзень каля 150 светлагорскіх жэлегаты ад рынкаў горада выйшлі на плошчу перад выканкамам і запатрабавалі ад мясцовых уладаў выправіць сітуацыю.

Паводле словаў старшыні Савета светлагорскага гандлёвага цэнтра "Арціс" Ірыны Савасеевай, праверкі прадпрымальнікаў ажыццяўляюцца пад даглядам Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Гомельскага вобласці. У яе днямі канфіскавалі тавар, а потым выклікалі на гутарку з прадстаўнікамі УБЭЗ, падчас якой прапанавалі вярнуць канфіскаванае ў абмен на інфармацыю пра хабарніцтва сярод мясцовага чынавенства.

Але прадпрымальніца заявіла, што такой інфармацыі не мае і 6 чэрвеня звярнулася з нагоды гэтага выкліку ў пракуратару.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international