Партыя БНФ аднавіла сваю Мінскую абласную структуру

2007 2007-08-07T14:13:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

4 жніўня на мінскай абласной канферэнцыі Партыі БНФ прысутнічалі прадстаўнікі з тых гарадоў вобласці, дзе найбольш актыўна функцыянуе партыя, – з Барысава, Слуцка, Маладзечна, Вілейкі, Салігорска, Мар’інай Горкі, Смалявічаў, Жодзіна, Мядзеля, Лагойска.

Перад прысутнымі выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і яго намеснікі Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч, якія распавялі пра сітуацыю ў краіне, актуальную дзейнасць партыі і пра партыйнае будаўніцтва.

Была абраная абласная рада ў складзе 12 чалавек. Старшынёй мінскай абласной структуры стаў Зміцер Вінаградаў з Мядзеля, а яго намеснікамі – Сяржук Салаш з Барысава і Зміцер Шэвель з Лагойска, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.

“Першае, што я збіраюся зрабіць, - гэта аб’ехаць усе нашы раёны. Трэба вызначыць рэальны патэнцыял Партыі БНФ у Мінскай вобласці для таго, каб пачынаць падрыхтоўку да Еўрапейскага марша і выбараў 2008 года”, - заявіў пасля абрання Зміцер Вінаградаў.

“Мы аднавілі фронтаўскую структуру Мінскай вобласці. Некалькі гадоў яна не працавала. Я задаволены кадравымі рашэннямі, якія прынятыя, таму што і старшыня, і намеснікі старшыні, і сакратар прадстаўляюць дзеяздольныя фронтаўскія арганізацыі. Бліжэйшай практычнай задачай будзе падрыхтоўка да Еўрапейскага марша і да кампаніі 2008 года, да таго самага выбарчага фарсу, які мы хочам ператварыць у рэальныя выбары”, - сказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international