Акрэсціна – погляд знутры

2007 2007-08-06T13:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст моладзевага руху «Ініцыятыва» Аляксей Бондар, затрыманы 23-га ліпеня і асуджаны на 10 сутак, 2 чэрвеня выйшаў на свабоду. Ён распавёў прэс-цэнтру Хартыя’97 пра тое, як адбываў адміністрацыйны арышт.

«Я быў затрыманы міліцыяй і людзьмі ў цывільным, і прысуджаны на наступны дзень разам з Валянцінам Сакалоўскім і Юрыем Вольфсанам суддзёй Паўлічук да адміністрацыйнага арышту», – гаворыць Аляксей.

Цікава, што сведчанні аднаго чалавека з міліцэйскага дэпартамента аховы, які паведаміў, што маладыя людзі не лаяліся нецэнзурна, не былі прынятыя да ўвагі судом. Наўзамен нязручнага сведкі, па словах Аляксея, суд выклікаў двух іншых працаўнікоў аховы, якія далі патрэбныя сведчанні.

Затрыманых напярэдадні 27 ліпеня актывістаў размясцілі ў старым корпусе прыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна.

«Кармілі нас кашамі тры разы ў дзень. У абед катлета, суп. Шэсць чалавек у камеры на шэсць месцаў. Аднойчы другая страва (бульбяное пюрэ) выклікала нястраўнасць. Пасля гэтага мы сталі ставіцца да турэмнага меню насцярожана. Уначы святло ў камеры не выключаюць», – паведамляе Аляксей Бондар.

На шпацыры арыштаваных ні разу не выводзілі. Акрамя таго, па словах Аляксея, існуе негалосная забарона на грамадскія працы для «палітычных». У душ вадзілі раз у тыдзень.

Палітычных арыштантаў імкнуцца рассаджваць па розных камерах, прычым тых, якія выходзяць вокнамі на ўнутраны двор. «Тым не менш са мной у камеры быў Кірыла Мацкевіч з Маладога Фронту. Ён нядаўна стаў паўнагадовым і гэта была яго першая адседка. Пазней у нашу камеру перавялі Франака Вячорку. Калі выходзіў, у камеры заставалася 4 чалавекі. Акрамя Франака і Аляксея Шыдлоўскага ў камеры былі 2 чалавекі, якія лячыліся ад алкагалізму» , – успамінае Аляксей.

Апошнія ночы, па словах Аляксея Бондара, былі халодныя, але ратавалі спальнікі, якія прынеслі родныя. Харчаванне перадаваць сваякам забаронена. Дазваляецца фактычна толькі вопратку, коўдры, самыя простыя санітарна-гігіенічныя прыналежнасці, кніжкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international