Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па выбарчай акрузе № 80 Мікалай Козел, пастар Царквы хрысьціян поўнага Евангельля «Слова ісьціны», прадстаўнік дабрачыннага фонда «Дом надзеі», падвяргаецца ціску з боку праваахоўных органаў. Пры гэтым ад яго патрабуюць зьняць сваю кандыдатуру на карысьць кандыдата ад улады.

2004 2004-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 кастрычніка Мікалаю Козелу прапанавалі зьявіцца ў аддзяленьне міліцыі з нагоды заявы намесьніка старшыні выканкаму па сацыяльнай працы
А. Крыварота, які абвінавачваў царкву «Слова ісьціны» у тым, што яе прадстаўнікі 3 кастрычніка ў 12.20 в актавай зале СУ-42 праводзілі багаслужэньне, тым самым выкарыстоўваючы памяшканьне не па прызначэньню.

Адначасова пачалася праверка дзейнасьці дабрачыннага фонда «Дом надзеі». Супрацоўнікі міліцыі езьдзілі па вёсках, апытвалі людзей, хто і адкуль даваў ім гуманітарную дапамогу. Таксама правяралі Танькаўскі дом-інтэрнат і дзіцячы прытулак у Вялікіх Навасёлках, з якімі супрацоўнічаў фонд «Дом надзеі». Бухгалтара фонда
некалькі разоў выклікалі ў АБЭЗ для дачы паказаньняў пра тое, што быццам бы гуманітарная дапамога ў выглядзе ізюма была скарыстаная “не па прызначэньню”. Пры правядзеньні допыту оперупаўнаважаны ОБЭП кінуў фразу: «Тэрмін для зьняцьця кандыдатуры застаўся зусім маленькі».

11 кастрычніка Мікалай Козел паведаміў у Праваабарончы цэнтр “Вясна”: «Спачатку была пастаўленая задача знайсьці недахопы ў нашай рэлігійнай дзейнасьці, але нічога не выявілі. Тады міліцыя ўзялася за нашу гуманітарную дзейнасьць - за Фонд «Дом надзеі». Пачалі па павестках выклікаць маіх давераных асобаў у міліцыю. 9 кастрычніка пагражалі бухгалтару Фонда, чатыры гадзіны трымалі ў міліцыі, нікуды не пускалі, не прад'яўляючы ніякага абвінавачаньня. Я вымушаны цяпер хавацца па той прычыне, што мне пагражалі арыштам, прыязджалі позна ўвечары да мяне дамоў, напалохалі жонку, прымусілі яе ўзяць павестку ў АБЭЗ. Калі яны мяне знойдуць, мяне адразу арыштуюць. Мы падалі скаргу ў пракуратуру, хаця нас папярэджвалі, каб мы гэтага не рабілі. Мы хацелі бы зьвярнуць увагу на тое беззаконьне, якое адбываецца ў нас у Дзяржынскім раёне».

Нагадаем, што пастар Мікалай Козел падвяргаўся ціску на этапе рэгістрацыі кандыдатаў. Акруговая камісія не зарэгістравала яго ў якасьці кандыдата быццам бы за недакладные звесткі, указаныя ў анкеце. Але Мікалай Козел падаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію, якая задаволіла яго скаргу і пастар быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па выбарчай акрузе № 80.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international