У Менску затрыманыя два актывісты АГП

2007 2007-08-06T08:33:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску 5 жніўня затрымалі двух актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Арцёма Дарэўскага і Аляксандра Сяргіенку.
У іх заплечніках знайшлі газэты “Свабоду Беларусі”, якія распаўсюджвалі хлопцы. Пасля складаньня пратаколаў, усе 400 экзэмпляраў газеты былі канфіскаваны. Затым юнакоў знялі на відэа і ўзялі адбіткі пальцаў. Пасля трох гадзін затрыманьня яны былі адпушчаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства