Абласны суд у Берасьці на баку дзяржаўных чыноўнікаў

2007 2007-08-03T16:16:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былыя супрацоўнікі Берасцейскага абласнога тэлебачання Лілія Драгачынская і Вольга Шутава у касацыйным парадку абскарджвалі рашэньне суда Ленінскага раёна Брэста. Гэтая скарга была адхілена 2 жніўня Брэсцкім абласным судом.

 
Перадгісторыя судовай справы наступная:
напачатку чэрвеня  Ленінскі суд задаволіў часткова зыск дырэктара РУП ТРК “Брэст” Ларысы Дабрадомавай да былых супрацоўнікаў. Кіраўніца абласнога тэлебачання палічыла, што падначаленыя ў скаргах у кантралюючыя органы і кіраўніцтву, зняважылі яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Згодна з рашэньнем суда Вольга Шутава павінна сплаціць Л.Дабрадомавай 300 тысяч рублёў, а астатнія адказчыкі – Лілія Драгачынская, Ігар Каплін, Надзея Лысковіч – па 200 тысяч рублёў кожны. Яны таксама мусілі кампенсаваць выдаткі дырэктара тэлерадыёкампаніі (за карыстанне паслугамі адваката і аплату дзяржаўнай пошліны) на 956 тысяч рублёў. Усяго разам каля 2 мільёнаў рублёў. Патлумачым, што зыск падавалі не чацьвёра супрацоўнікаў, а толькі Шутава і Драгачынская.

Брэсцкі абласны суд на свааім пасяджэньні 2 жніўня пакінуў рашэнне суда Ленінскага раёну Брэста практычна без зменаў, толькі ўдакладніў, якую частку кожны з адказчыкаў павінен выплаціць з агульнай сумы. Акрамя гэтага, адказчыкі павінны абвергнуць сутнасьць некаторых выказваньняў пра Дабрадомаву ў тыя інстанцыі, куда накіроўваліся скаргі. Аднак яны катэгарычна адмаўляюцца рабіць гэта. Праваабаронца Віктар Вялічкін лічыць, што судовыя інстанцыі маюць на мэце запалохаць грамадства, каб адбіць у людзей ахоту звяртацца са скаргамі на прадстаўнікоў улады ў дзяржаўныя ўстановы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international