Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ

2007 2007-08-03T09:33:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай на 6 месяцаў. Паседжаньне скончылася ўчора а 17:40 менскага часу. Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана.

Судзьдзя заявіла, што партыі дазволена толькі “працягваць дзейнасьць у частцы выпраўленьня недахопаў, адзначаных у пазове Міністэрства юстыцыі”.

Сяргей Калякін, камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага Суду, сказаў “Свабодзе”, што яно ніякім чынам ня зьменіць грамадзянскай актыўнасьці людзей, якія належаць да ПКБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства