У віцебскага бізьнесмена канфіскавалі 8 тысяч асобнікаў кнігі “Выпадковы прэзідэнт”

2004 2004-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cпадар, які прасіў пакуль што не называць свайго імя Радыё Свабода, меўся перавезьці кнігі з Масквы ў Віцебск. На ягоную думку, за машынай сачылі. Бо як толькі ён спыніўся, каб зрабіць дробны транспартны рамонт каля вёскі Бабінічы недалёка ад Віцебску, да яго тут жа пад’ехалі супрацоўнікі раённай міліцыі й аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

У пастарунку ён правёў амаль 12 гадзінаў, спадзеючыся, што яму або вернуць кнігі, або хаця б складуць пратакол пра тое, што іх насамрэч забралі міліцыянты. Супрацоўнікі міліцыі дагэтуль адмаўляюцца складаць такі пратакол, затое ці ня кожны зь іх ужо прачытаў твор Сьвятланы Калінкінай ды Паўла Шарамета ў часе свайго дзяжурства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international