27 ліпеня: Святкаваньне Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі» ў Менску. Новае аднаўленьне!

2007 2007-07-27T16:15:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хроніка падзеяў і затрыманьняў (Аднаўляецца)


16:00 Затрыманы старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

16.10 Пачаўся масавы “хапун”. Затрыманы намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і некаторыя актывісты. Прозвішчы высвятляюцца

Інфармацыя будзе папаўняцца

16.15. Прыкладна 40 чалавек, сярод якіх журналісты і палітыкі, амапаўцы выціскаюць у бок вуліцы Мяснікова. Тут стаіць яшчэ 6 аўтазакаў. Міліцыянты выбарачна не пускаюць мінакоў на плошчу: тлумачаць, што, нібыта, адбываецца спэцмерапрыемства.

 

16.35 Затрымана моладзевая актывістка Людміла Атакулава і актывіст Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч. У аўтобусе амапу - заўважныя яшчэ пяцёра чалавек.

16.45. Акцыя на Плошчы Незалежнасці завяршылася. На Кастрычніцкай плошчы ў гэты час міліцыянты правяраюць дакумэнты ў маладых людзей, у якіх прышпіленыя значкі "За свабоду". Міліцыянты перашкаджаюць людзям рухацца ў бок сквэра Янкі Купалы.

Сярод затрыманых на плошчы Незалежнасці - Ганна Меляшкевіч

16:55 Каля сарака чалавек сабраліся ў скверы ля помніка Янку Купалу. Ёсьць прадстаўнікі замежных амбасадаў. Пакуль усё спакойна, паведамляе "Наша ніва".

17.10. Узмоцненыя сілы амапу бяруць у кола ўсіх, хто сабраўся каля помніку Янку Купалу. Пакуль што тут сабралася прыкладна 60-70 чалавек.

17-15. Сквер Купалы цалкам ачышчаны ад удзельнікаў акцыі. Амап выціскае людзей ўздоўж вуліцы Купалы.

17.20. Як стала вядома, затрыманых на плошчы Незалежнасці вязуць у РУУС Заводскага раёну Менску.

17.30. "Наша ніва" паведамляе, што сёньня пасьля 16-00 быў затрыманы Яраслаў Грышчэня. Яго месцазнаходжаньне пакуль невядомае.

17.40. Як стала вядома, у Заводскім РУУСе знаходзіцца лідэр Партыі АГП Анатоль Лябедзька і Франак Вячорка.

17.50. У бок Бангалору рухаецца некалькі аўтобусаў з амапаўцамі, ідзе перадыслакацыя сілаў міліцыі.

18.00. Праваабаронцы правяраюць непадцверджаную пакуль інфармацыю пра затрыманьне палітыка Міколы Статкевіча

18.10. Прэсавая служба АГП паведамляе пра затрыманьне моладзевай актывісткі Наталлі Старасцінай.

18.40.Намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча і яшчэ чатырох затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска. Пра гэта паведамляе прэсавая група АГП.

18.43. З пастарунку Заводскага РУУСа пачалі выпускаць затрыманых пад час акцыі людзей. Стала вядома, што без складаньня пратаколу выпушчаны Анатоль Лябедзька і Клара Кужалева. Па папярэдніх звестках, на актывіста Партыі БНФ Франака Вячорку складаюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні

19.05. З Цэнтральнага РУУСа без складаньня пратаколаў адпушчаны намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, сябра БНФ Юрась Меляшкевіч, яго жонка Ганна Меляшкевіч і Людміла Атакулава з “Маладога фронту”.

19.20. З Заводскага РУУСа затрыманага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку пасля складаньня пратаколу адправяць у спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна.

 

 

 

 

Фота з сайту Аляксандра Мілінкевіча

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international