Суд над Зьміцерам Хведаруком адбудзецца заўтра

2007 2007-07-26T15:33:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманы сёньня раніцай супрацоўнікамі міліцыі адзін з лідэраў незарэгістраванай аргагнізацыі "Малады фронт" Зьміцер Хведарук утрымліваецца зараз у Маскоўскім РАУСе Менска.

Нагадаем, што  Хведарука затрымалі ля будынку Дома правасудзьдзя ў Менску, куды маладафронтавец накіроўваўся, каб пачуць прысуд у справе Канстанціна Лукашова, якая там разглядалася.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”,  назаўтра у судзе Маскоўскага раёна прызначана слуханьне справы Хведарука, якога вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта за нецэнзурную лаянку. Адзіная рэальная прычына затрыманьня актывіста – яго ізаляцыя напярэдадні святкаваньня Дня абвяшчэньня Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international