Пераслед моладзевых актывістаў напярэдадні Дня абвяшчэньня Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі 27 ліпеня

2007 2007-07-26T12:08:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23.07. 2007.

Алег Корбан, сябра “Маладога фронту” затрыманы асобамі ў цывільным па падазрэньні ў крадзяжы мабільнага тэлефона. Корбана даставілі ў апорны пункт міліцыі і пасля ўстанаўленьня асобы адпусцілі без складаньня пратакола.

24.07.2007

Суд Фрунзенскага раёну

Павел Севярынец - 15 сутак за распаўсюджванне ўлётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазіцыі, прымеркаваных да Дня Незалежнасці 27 ліпеня.

Аляксей Шэін 15 сутак за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазыцыі, прымеркаваных да Дня незалежнасьці 27 ліпеня.

Суд Савецкага раёну

Сяргей Клюеў -10 сутак па арт. 23.34 КаАП РБ (распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што прыроўніваецца да ўдзелу ў такім мерапрыемстве).

Сяргей Малахаў, затрыманы разам з Сяргеем Клюевым, адпушчаны, паколькі  непаўнагадовы ( дакладнай інфармацыі пакуль няма)

Кацярына Cухардзінава - 30 базавых велічынь па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Затрымана за расклейваньне налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.

Марыя Серая – 20 базавых велічынь па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Затрымана за расклейваньне налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.


Суд Цэнтральнага раёну

Валянцін Сакалоўскі - 10 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Быў затрыманы напярэдадні ўвечары на вуліцы міліцыянтамі ў цывільным, якія паведамілі, што ён падобны на нейкага злачынцу. Аднак, у пастарунку на Валянціна Сакалоўскага склалі пратакол за дробнае хуліганства: маўляў, ён нецэнзурна лаяўся і размахваў рукамі.

Аляксандар Чарнышоў -15 сутак па арт. 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”).

Юры Вольфсан - 7 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (быў затрыманы за расклейку налепак: “Скажы Лукашэнку — не!”).

Аляксей Бондар абвінавачваўся у дробным хуліганстве і распаўсюджванні ўлётак – 10 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства)

25.07.2007

Суд Партызанскага раёну

Аляксей Шыдлоўскі (правёў ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна) – 15 сутак арышту па арт. 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства) Суддзя Алена Ціцянкова. 8 жніўня адбудзецца яшчэ адзін суд над Шыдлоўсуім па ранейшаму пратаколу. Ён абвінавачваецца ў расклейваньні налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.

Павал Бараноўскі (правёў ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна). Суд прызначаны на 8 жніўня. Абвінавачваецца па арт. 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства)

Сьцяпан Луцэвіч (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі тпа месцы жыхарства.

Яўген Малахоўскі (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства.

Алесь Вішняк (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства.

26.07.2007

Зьміцер Хведарук, затрыманы ля будынку Дома правасудзьдзя ў Менску, куды маладафронтавец накіроўваўся, каб пачуць прысуд у справе Канстанціна Лукашова, якая там разглядалася.

Інфармацыя пададзена па стану на 12-00 26 ліпеня. Сачыце за аднаўленьнем!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international