Прысуд па справе Лукашова абвесьцяць сёньня

2007 2007-07-26T09:55:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора на працэсе па справе Канстанціна Лукашова ў якасьці сведкі з боку абвінаваўцы судом Ленінскага раёна Менска быў заслуханы былы намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС сталіцы Анатоль Прузан.

Ён засведчыў, што сапраўды аддаваў каманду аб накіраван
ьні двух супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным для затрыманьня Вячаслава Сіўчыка на тэрыторыі 3-й клінічнай бальніцы Мінска 29 сакавіка 2006 года. А. Прузан пацвердзіў, што супрацоўнікі павінны былі даставіць грамадскага актывіста ў суд для вынясеньня яму прысуду аб адміністрацыйным правапарушэньні, паведамляе “Радыё Рацыя”.

У той жа час, адказваючы на пытан
ьне абароны, А.Прузан патлумачыў, што сам пратакол не быў дастаўлены ў суд і не змог кваліфікаваць дзеяньні сваіх падначаленых як законныя, паведамляе БелаПАН.

У судзе адбыліся спрэчкі бакоў, на якіх абвінавачан
ьне пацвердзіла свае патрабаваньні аб прысуду К.Лукашову ў выглядзе двух гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна, з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады, а абарона – патрабавала поўнага апраўданьня падсуднага, бо, як лічыць яна, работнікі міліцыі самі парушылі закон і Лукашоў меў права ім не падпарадкоўвацца.

Нагадаем, К.Лукашоў быў затрыманы 19 снежня 2006 года. Яму інкрымінаваны наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка 2006 года, калі ён забіраў брата В.Сіўчыка з аддзялен
ьня хірургіі 3-й клінічнай бальніцы Мінска. У той дзень невядомыя з пасведчаньнямі супрацоўнікаў МУС паспрабавалі затрымаць Сіўчыка пасля яго выпіскі з бальніцы нібыта за дробнае хуліганства, аднак пры дапамозе брата палітык змог уцячы.

20 лютага 2007 года К.Лукашоў быў прызнаны судом Ленінскага раёна сталіцы вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 Крымінальнага кодэксу (насілле ў адносінах да супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў). Яго прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлен
ьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады. Затым па хадайніцтве абароны справа была накіравана на паўторны разгляд. Сёньня па справе Канстанціна Лукашова павінен быць абвешчаны прысуд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international