Напярэдадні Дня незалежнасьці ўлада губляе апошні розум і сорам

2007 2007-07-25T08:23:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзень 24 ліпеня найбольш яскрава сведчыць пра рэальнае стаўленьне ўладаў да дыялогу з апазіцыяй. Адліга, як бачна была ілюзорнай і сёняшні накат на моладзь, на прадстаўнікоў “Маладога фронту”, толькі падцвярджае знакаміты выраз, якім карыстаюцца беларускія ўлады: “Колькі ваўка не кармі, ён усё адно глядзіць у лес”.


Учора ў судзе Фрунзенскага раёну Менску былі асуджаны на пятнаццаць сутак зняволеньня:

Павел Севярынец за распаўсюджванне ўлётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазіцыі, прымеркаваных да Дня Незалежнасці 27 ліпеня;

сябра аргкамітэту Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксей Шэін за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазыцыі, прымеркаваных да Дня незалежнасьці 27 ліпеня

Суд Савецкага раёну Менску прысудзіў моладзевага актывіста Сяргея Клюева да 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 (распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што прыроўніваецца да ўдзелу ў такім мерапрыемстве).

У судзе Савецкага раёна былі ўчора таксама пакараны штрафамі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэкса Беларусі (“дробнае хуліганства”) Кацярына Cухардзінава - 30 базавых велічынь і Марыя Серая – 20 базавых велічынь. Яны былі затрыманы за расклейваньне налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.


У судзе Цэнтральнага раёну
адбыўся суд над моладзевым актывістам Валянцінам Сакалоўскім на 10 сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, і пакаралі дзесяцьцю суткамі арышту.
Валянцін Сакалоўскі быз затрыманы напярэдадні ўвечары на вуліцы міліцыянтамі ў цывільным, якія паведамілі, што ён падобны на нейкага злачынцу. Аднак, у пастарунку на Валянціна Сакалоўскага склалі пратакол за дробнае хуліганства: маўляў, ён нецэнзурна лаяўся і размахваў рукамі.

Гэтым жа судом пакараны і актывіст Аляксандар Чарнышоў. Ён актрымаў 15 сутак арышту за дробнае хуліганства. Аляксандар Чарнышоў вучыцца ва ўнівэрсытэце ў Польшчы паводле праграмы Каліноўскага для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў.

Студэнт трэцяга курсу маскоўскага ўнівэрсытэту Дружбы народаў Юры Вольфсан прыехаў у Менск з бабуляй па справах і быў затраманы за расклейку налепак: “Скажы Лукашэнку — не!”У судзе Цэнтральнага раёну яго арыштавалі на 7 сутак.


Сёньня ў судзе Партызанскага раёну будуць судзіць затрыманых учора “маладафронтаўцаў” Аляксея Шыдлоўскага і Паўла Бараноўскага, якія правялі ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.

Затрыманых таксама ўчора трох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Сьцяпана Луцэвіча, Яўгена Малахоўскага і Алеся Вішняка, якія распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня, як перадае Радыё Свабода, могуць пасля складаньня пратаколаў адразу перадаць бацькам, паколькі яны непаўнагадовыя.

Пазней пратаколы будзе разглядаць адміністратыўная камісія па месцы іх жыхарства.

Такім чынам моладзевых актывістаў актыўна ізалююць напярэдадні Дня незалежнасьці Беларусі, які святкуецца 27 ліпеня. У гэты дзень 17 год таму Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэклярацыя аб суверэнітэце Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international