Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Венецыянская камісія Рады Еўропы: “Лукашэнка ўнёс відавочна незаконны асабісты элемэнт у пытаньне рэферэндуму” (Радыё Свабода)

09.10.2004.

Паводле ўхваленага 8 кастрычніка ў Вэнэцыі “Меркаваньня аб рэфэрэндуме 17 кастрычніка 2004 году ў Беларусі”, Вэнэцыянская камісія Рады Эўропы лічыць, што прапанаванае Аляксандрам Лукашэнкам пытаньне гэтага рэфэрэндуму не адпавядае эўрапейскім стандартам.

На падставе камэнтароў двух экспэртаў, італійца Сэрджыа Бартоле ды ірляндца Мэцью Расэла, Вэнэцыянская камісія ўхваліла выснову, якая зазначае, што “вынесенае на рэфэрэндум пытаньне выклікае шэраг пярэчаньняў, у прыватнасьці:

-яно часткова знаходзіцца ў наўпроставай супярэчнасьці з выбарчым заканадаўствам;

-яно зьмешвае незаконны прывілей для адной асобы з пытаньнем большай, агульнай значнасьці;

-яго прыняцьце далей пагоршыць дэфіцыт дэмакратыі ў краіне, які ўжо характарызуецца празьмернымі паўнамоцтвамі прэзыдэнта без адэкватных стрымліваньняў і процівагаў;

-існуе заклапочанасьць што да таго, ці будзе мажлівае свабоднае й справядлівае галасаваньне”.

Вэнэцыянская камісія таксама зазначае, што “некаторых, аднак ні ў якім разе ня ўсіх з гэтых заклапочанасьцяў і пярэчаньняў можна было б лёгка пазьбегнуць, калі б прэзыдэнт абмежаваў рэфэрэндум канстытуцыйным пытаньнем, заявіўшы сваю кандыдатуру на трэці тэрмін пасьля таго”.

Паводле камісіі, “тое, што ён зрабіў гэта ня так, уводзячы дадаткова відавочна незаконны асабісты элемэнт у пытаньне рэфэрэндуму, паказвае падыход да функцыянаваньня дзяржавы, які наўпрост супярэчыць эўрапейскім дэмакратычным стандартам”.

Таксама Вэнэцыянская камісія прыйшла да высновы, што “дзеяньні прэзыдэнта Беларусі падаюцца заснаванымі на ўяўленьні, што ўсенароднае галасаваньне наконт даверу ягонай пэрсоне вызваліць яго ад усялякага абавязку выконваць канстытуцыйныя ды законныя правілы, што маюць сілу ў ягонай краіне”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования