Затрыманы і збіты міліцыянтамі актывіст рыхтуе скаргі на іх дзеяньні

2007 2007-07-24T11:19:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 жніўня ў Менску каля плошчы Якуба Коласа за нашэньне майкі «За Свабоду» быў затрыманы Максім Сяргіец. Ужыванне фізічнай сілы з боку міліцыянта справакавала ў затрыманага прыступ хваробы.

Затрыманне рабілі міліцыянты Прадзед А. П. і Князеў С. І. Актывіст быў дастаўлены ў аддзяленьне Савецкага раёна. Там склалі рапарт аб затрыманьні і пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі – пакет з налепкамі «Еўрапейскага маршу» быў знойдзены побач з маладым чалавекам пры затрыманьні. За спробу адстойваць свае правы, маёр міліцыі Лобкіс Ю. А. нанёс моладзеваму актывісту ўдары па патыліцы. Гэта справакавала прыступ нейра-цыркулярнай дыстаніі, бо ў маладога чалавека ёсць праблемы з сардэчным клапанам. Была выкліканая хуткая дапамога. Лекары рэкамендавалі шпіталізацыю.

У дадзены момант рыхтуюцца скаргі на перавышэньне паўнамоцтваў афіцэрам міліцыі ў пракуратуру, ГУУС, і іншыя інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international