На Сяргея Гіркіна складзены пратакол за распаўсюд незарэгістраванай прадукцыі

2007 2007-07-23T11:51:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складзены сёньня ў Магілёве на грамадскага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна. Ён абвінавачаны ў парушэньні артыкулу 22.9 КаАП РБ (рапаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі) і можа быць пакараны грашовым штрафам да 20 базавых велічыняў.

 
Нагадаем, што Сяргей Гіркін быў затрыманы яшчэ ў пятніцу, калі Магілёў наведвалі ўдзельнікі аўтапрабегу, прысвечанаму Змітру Дашкевічу,  нібыта для высвятленьня асобы. Пры ім было знойдзена 6 асобнікаў “Весніка кампаніі ў абарону свабоды веравызнаньня” без выходных дадзеных. У пастарунку быў складзены пратакол аб выняцці гэтай прадукцыі.

 
Але ў аддзяленьні міліцыі
 актывіст
у зрабілася блага і  праваахоўнікі былі вымушаныя выклікаць хуткую мэдыцынскую дапамогу, якая даставіла Гіркіна ў шпіталь. У панядзелак ён мусіў быў прыйсьці да начальніка аддзелу прафіляктыкі і правапарадку.

 
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, разам з Сяргеем  Гіркіным ў міліцыі пры размове планаваў прысутнічаць магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, аднак  старэйшы лейтэнант Пахоменка не дазволіў зрабіць гэтага,  зявіўшы, што КаАП для яго важней, чым артыкулы Канстытуцыі Беларусі, якія прадстаўляюць грамадзянам такое права. 

Цяпер Сяргей Гіркін рыхтуецца да суду, дата якога пакуль невядомая. Справа ў тым, што факту распаўсюду "Весніка..."насамрэч не было і міліцыянты ліхаманкава шукаюць сведкаў, якія б маглі падцвердзіць іх версію.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international