У суботу затрымлівалі моладзь, якая вярталася з “Басовішча”

2007 2007-07-23T10:18:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Некалькі дзесяткаў чалавек, што вярталася з Польшчы з фэсту “Басовішча”, пратрымалі на гарадзенскім чыгуначным вакзале больш за гадзіну, а потым агледзелі рэчы і адпусьцілі. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адзін з затрыманых Віктар Валько. Пяцём маладзёнам, сярод якіх адная дзяўчына, мытнікі зрабілі асабісты дагляд. Сярод іх былі, у прыватнасьці Франак Вячорка і студэнт-каліновец Яўген Скрабутан.

Як паведаміў Свабодзе Яўген Скрабутан, мытнікі выбіралі, напэўна, тую моладзь, “што падобная да апазыцыянэраў”. У большасьці выпадкаў гэта сапраўды былі хлопцы і дзяўчыны, што былі на “Басовішчы”, але бадай трапіліся і выпадковыя людзі, мяркуе Яўген Скрабутан.

У суботу на памежным пераходзе “Бераставіца” быў зьдзейснены асабісты догляд актывісткі гарадзенскага Маладога Фронта Хрысьціны Марчук. Аўтамабіль, на якім дзяўчына ехала дадому з “Басовішча”, пратрымалі на мяжы тры гадзіны.

- Спачатку памежнікі забралі ў мяне пашпарт. Адвялі ў сваё службовае памяшканьне і сказалі, што хутка прыедзе іх начальнік, які мае да мяне некалькі пытаньняў, - кажа Хрысьціна

Але ніякага начальніка не было. Супрацоўнік мытні агледзеў асабістыя рэчы Хрысціны і забраў дыск з фільмам пра польскую “Салідарнасць”. Пасля гэтага дзяўчыну адвялі на асабісты догляд. Рэчаў, забароненых да перамяшчэння праз беларускую мяжу, у Хрысціны не знайшлі. Разам з копіяй пратакола асабістага догляду маладфронтаўцы вярнулі і дыск “Ад Solidarnosci да Свабоды”. Пра гэта паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.

 

Стала вядома, што ўсяго было затрымана больш за 30 чалавек.

Сярод затрыманых -- моладзевыя актывісты Франак Вячорка, Яўген Скрабутан, Аляксей Салей, Максім Губарэвіч, Віктар Валько і іншыя.

У нядзелю ўвечары на памежным пераходзе Высока-Літоўск быў затрыманы для асабістага дагляду актывіст Руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Актывіста пратрымалі на мяжы амаль дзве гадзіны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international