Аўтапрабег маладафронтаўцаў спыніла ДАІ

2007 2007-07-19T14:19:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі картэж аўтамабіляў, які ладзіць аўтапрабег салідарнасьці па гарадох, дзе супраць актывістаў “Маладога фронту” завялі крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Гэта здарылася неўзабаве пасьля выезду зь Менску, на Берасьцейскай шашы ў раёне матэля. Супрацоўнікі ДАІ забралі правы ў кіроўцаў і прымусілі ехаць у міліцыю гораду Дзяржынску. У дадзены момант аўтамабілі маладафронтаўцаў у суправаджэньні ДАІ рухаюцца ў бок Дзяржынску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства