Мінюст ліквідуе Партыю Зялёных

2007 2007-07-19T12:36:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі накіравала ў Вярхоўны Суд іскавую заяву аб ліквідацыі Беларускай экалагічнай партыі зялёных "БЭЗ". Як паведамляе прэс-служба Мінюста, падставай для гэтага паслужыла невыкананне партыяй норм беларускага заканадаўства.

Згодна з артыкулам 10 Закона РБ "Аб палітычных партыях" для стварэння і дзейнасці палітычнай партыі неабходна не менш як 1000 сябраў. Апроч гэтага, партыя павінна мець Менскую гарадскую і абласныя арганізацыйныя структуры ў большасці абласцей рэспублікі, паведамляе БелаПАН.

Больш за тое, паводле прадстаўленай у Міністэрства кіраўніцтвам "БЭЗ" інфармацыі, яе колькасць складае 582 сябры, што амаль у два разы менш мінімальнай колькасці, усталяванай заканадаўствам.

Улічваючы, што Беларуская экалагічная партыя зялёных "БЭЗ" не адпавядае статусу палітычнай партыі, Мінюст прапанаваў партыі прыняць меры па аднаўленні статусу, павялічыўшы колькасць да неабходнага мінімуму і стварыўшы ў аргструктуры, альбо прыняць рашэнне аб самаліквідацыі.

У сакавіку гэтага года ў Мінюст паступіў пратакол з`езду партыі, на якім разглядалася пытанне аб яе ліквідацыі. Аднак у Міністэрства не былі прадстаўленыя дакументы, якія пацвярджаюць правамоцтва з`езду.

На падставе таго, што было сказанае вышэй, Мінюст прыняў рашэнне ініцыяваць ліквідацыю партыі ў судовым парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international