Тыдзень пад знакам Змітра Дашкевіча

2007 2007-07-19T10:45:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 ліпеня Змітру Дашкевічу - лідэру Маладога Фронту і непахіснаму моладзеваму актывісту спаўняецца 26 год. Нагадаем, што асуджаны 1 лістапада 2006 года на паўтара гады пазбаўлення свабоды, Зміцер адбывае пакараньне у калоніі агульнага рэжыму ў Шклове. Арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала моладзевага актывіста вязнем сумлення.

 
Учора адбылася прэс-канферэнцыя ў офісе партыі БНФ, прысвечаная Зміцеру Дашкевічу. Як паведамілі кіраўнікі р
эспубліканскай праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і «Праваабарончага альянсу”, гэтыя аб’яднаньні  звярнуліся ў Чырвоны Крыж з просьбай у рамках кампетэнцыі гэтай арганізацыі дамагчыся захавання правоў палітзняволенага  Змітра Дашкевіча.

 
А сёньня, 19 ліпеня, стартуе аўтапрабег салідарнасьці, прымеркаваны да дня народзінаў зьняволенага лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча. Як паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”, аб 11-й гадзіне ад аўтобуснай станцыі «Дружная» аўтамабілі накіруюцца праз гарады, дзе зараз адбываецца крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту. У акцыі плануюць браць удзел дзясяткі актывістаў і вядомых палітыкаў, сярод якіх Павал СевярынецІна Кулей, Барыс Гарэцкі.  Удзельнікі аўтапрабегу маюць намер праехаць праз Баранавічы, Нясьвіж, Салігорск, Магілеў і фінішыраваць пад сьценамі Шклоўскай калоніі.

 
Дэмакратычная моладзь напрацягу тыдня рыхтавала і адпраўляла паштоўкі-віншаваньні на адрас зняволенага лідэра. А актывісты “малодафронтаўцы” падпісалі калектыўнае віншаваньне з днём народзінаў, якое плануюць перадаць Змітру Дашкевічу

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international