Алесь Каліта: “Адпачываць няма калі, наперадзе шмат працы”

2007 2007-07-18T16:14:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalita-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Каліта

Алесь Каліта

Пасля пятнаццаці сутак арышту старшыня Рады Моладзі БНФ Алесь Каліта пакінуў змушаны акрэсцінскі прытулак.

На волі Алеся Каліту сустракалі лідэры Партыі БНФ, праваабаронцы, сябры і знаёмыя. Прыкметна схуднелы, але тым не менш напоўнены энэргіяй, моладзевы лідэр паведаміў, што адпачываць пасля зняволеньня няма калі: “Хіба што адмыцца, ды ізноў за грамадскую працу”.

Нагадаем, што Алесь Каліта быў затрыманы 3 ліпеня ля сядзібы Партыі БНФ і асуджаны на пятнаццаць сутак адміністрацыйнага арышту. Уся яго віна заключалася ў тым, што юнак спрабаваў абараніць дзяўчыну, сябру Рады Моладзі БНФ Насту Александровіч ад пераапранутых абаронцаў рэжыму. За што і быў абвінавачаны па артыкуле 17.1 КаАП РБ ( дробнае хуліганства). Разам з ім быў асуджаны і сябра Партыі БНФ Павал Серадзенка, якога пакаралі на дзесяць сутак адміністратыўнага арышту.

Каліту вітае вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international