8 кастрычніка кастрычніка ў Брэсьце каля 20.00 чацьвёра міліцыянтаў на чале з намесьнікам начальніка Маскоўскага РУУС Брэста ўварваліся ў сядзібу маладзёвага грамадзкага аб'яднаньня "Сузор'е", у якім старшынюе кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе № 2 настаўнік і юрыст Зьміцер Шыманскі.
09.10.2004.
Спаслаўшыся на "сыгнал ад грамадзянаў", міліцыянты пачалі працэдуру, якую назвалі "аглядам памяшканьня", хаця яна адбываецца фактычна як ператрус -- зь пераглядам усёй маёмасьці й дакумэнтаў, зь відэакамэрай і панятымі. Найперш іх цікавяць улёткі.Зьміцер Шыманскі перакананы, што, акрамя канфіскацыі ўлётак, уварваньне мае на мэце займець відэаматэрыялы для паказу ў мясцовай тэлевізіі, каб здыскрэдытаваць дэмакратычнага кандыдата.
Ператрус працягваецца. У памяшканьні, акрамя З.Шыманскага, прысутнічае кандыда т у дэпутаты ад Партыі БНФ па 13-й Мухавецкай акрузе юрыст Уладзімір Малей, які ажыцьцяўляе правааабарончы нагляд за сытуацыяй.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








