Аляксандр Мілінкевіч адпушчаны без складання пратакола

2007 2007-07-18T08:53:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milinkevitsh2.jpg

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч 17 ліпеня пасля высвятлення супрацоўнікамі праваахоўчых органаў абставін яго знаходжання ў памежнай зоне ў Астраўцу адпушчаны без складання пратакола.


Аляксандр Мілінкевіч заявіў міліцыянтам, што згодна
беларускага заканадаўства, ён можа знаходзіцца ў памежнай зоне да трох гадзінаў без спецыяльнага дазволу. Палітык таксама адмовіўся даваць любыя тлумачэнні ў прысутнасці чалавека ў цывільным, які не захацеў прад’явіць дакуманты.

Супрацоўнікі міліцыі распытвалі мэты візіту Аляксандра Мілінкевіча, пра людзей, з якімі ён сустракаўся, і да каго прыехаў.

Нагадаем, што лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і асобамі ў штацкім у Астраўцу каля 18 гадзінаў. Ён знаходзіўся з візітам па гарадах Гродзенскай вобласці, дзе сустракаўся з дэмакратычнымі актывістамі рэгіёну, а таксама з жыхарамі мястэчак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international