Акцыя салідарнасьці ў Менску: АМАП выціснуў людзей з плошчы

2007 2007-07-17T09:36:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/08.jpg

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску, дзе павінна была адбыцца акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі і сем'ямі зьніклых, міліцыянты правялі “зачыстку”: адну частку моладзі адціснулі да кінатэатру “Масква”, другую частку ўдзельнікаў выціснулі да плошчы “Свабоды”. Усіх актывістаў, якія былі затрыманыя перад пачаткам акцыі, адпусьцілі. На гэты момант акцыя скончылася, удзельнікі разыйшліся.

"Зачыстка" пачалася яшчэ да пачатку акцыі, перад 6-й гадзінай. У падземным пераходзе затрымалі Насту Палажанку, калі яна выходзіла з мэтро. Былі затрыманыя яшчэ некалькі маладых людзей, але паколькі яны былі няпоўнагадовымі, міліцыянты неўзабаве іх адпусьцілі.

Калі ўдзельнікі акцыі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу, міліцыянты ўтварылі ланцуг і пачалі выціскаць іх у бок ГУМу. Калі да акцыі далучыўся Анатоль Лябедзька, амапаўцы ўтварылі яшчэ адзін ланцуг і пачалі выціскаць удзельнікаў акцыі ў бок плошчы Свабоды. Міліцыянты нічога не тлумачылі, а казалі толькі: “Мы вас ветліва просім, прайдзіце на вул. Інтэрнацыянальную”.

У акцыі бралі ўдзел сябры незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”, а таксама сябры АГП і іх лідэр Анатоль Лябедзька. Удзельнікі акцыі прыйшлі на плошчу з плякатамі, партрэтамі зьніклых і палітвязьняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international